Павялічыўся рост скаргаў на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі

Рост скаргаў на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі за 2020 год павялічыўся амаль што у 8 разоў у параўнанні з мінулым годам.

У філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за 2020 год паступіла 428 скаргаў і заяў аб адміністрацыйных парушэннях на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі, для параўнання за 2019 год у філіял паступіла 59 скаргаў і зваротаў.

Найбольшая колькасць парушэнняў па ўнутранаму і знешняму афармленню аўтамабіляў-таксі: пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і перавозчыка і закончваючы адсутнасцю плафонаў і жоўтых палосаў па бакавых паверхнях аўтамабіляў шырынёй не менш чым 20 см, за што прадугледжана адказнасць па артыкуле КаАП 18.14 часткі 5 — ад 0,5 да 4-х базавых велічынь.

Далей ідуць звароты на адказ у выдачы квіткоў таксометра пасля заканчэння паездкі за наяўны разлік, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.33 КаАП — ад 2-х да 5 базавых велічынь.

І самае галоўнае не выконваецца да транспартных сродкаў, якія перавозяць пасажыраў, — адсутнасць у аўтамабіляў-таксі дзяржаўнага тэхнічнага агляду, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў. За такое парушэнне прадугледжана адказнасць па артыкуле 18.24 КаАП — ад 4-х да 6-і базавых велічынь.

Адсутнасць у перавозчыкаў таксі стрыхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі адказнасць для індывідуальнага прадпрымальніка па артыкуле 11.65 КаАП — ад 2-х да 150 б.в., юрыдычнай асобе — ад 10 да 300 б.в.

Прадаўжаюць мець месца выпадкі грубасці вадзіцеляў у адносінах да пасажыраў таксі і неабгрунтаваныя адказы ў перавозцы пасажыраў, правоза пасажыраў па завышанаму тарыфу (між іншым тарыфы на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі ўстанаўлівае сам перавозчык зыходзячы з выдаткаў на перавозку).

Па некалькі скаргаў ідзе штодня ад аднаго заявіцеля, у адной заяве прысутнічаюць парушэнні па чатырох артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах, былі праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заявіцелям, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні, выкладзеныя ў звароце, не адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі, даюцца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23 11.2017 ліцэнзій на перавозку пасажыраў аутамабілямі-таксі адмоўна сказалася на якасці перавозак пасажыраў і падмацоўваецца скаргамі кліентаў, якія занепакоеныя бяспечнай перавозкай пасажыраў.

А.М. Якшэвіч,

намеснік начальніка філіяла па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

упраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.