Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Шлях у будучыню акрэслены

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 08.02.2021

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь

на 2021 — 2025 гады

 

Аналізуючы вынікі работы ў жывёлагадоўлі

і птушкагадоўлі ў нашым раёне

за 2020 год (гл. “НН” за 5 лютага 2021 г.), пацікавілася кармавой

базай гэтай галіны сельгаспрадпрыемстваў.

Зімоўка ў разгары, людзі працуюць



на вынік 2021 года. А каб ён задавальняў,

трэба кожны дзень падпарадкоўваць

дасягненню новай,

больш уражлівай, мэты.

Зразумела, што паспяховая вытворчасць малака і мяса ў значнай ступені залежыць ад кармоў. Па стане на 1 студзеня 2021 года раён меў 253 050 тон кармавых адзінак, што на 6,6 % болей, чым было на 1.01.2020 г. Прывяду больш высокія параўнальныя працэнты па гаспадарках: ААТ “Сейлавічы” (+38,1 %), ААТ “17 Верасня” (+34,7 %), ААТ “Грыцкевічы” (+24,1 %). У разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы на пачатак бягучага года па раёне прыпадала 29,3 цэнтнера кармавых адзінак. У “Грыцкевічах” было 39,9 ц, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 38,6 ц, у “Гарадзеі” — 36,1 ц кармавых адзінак. Кармы ёсць. Правільнае, дыферэнцыраванае іх прыгатаванне і раздача дапамогуць працаўнікам правесці зімоўку належным чынам і дабіцца новых паказчыкаў прадуктыўнасці.

Сярод шматлікіх задач, акрэсленых у Асноўных палажэннях праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады, якая шырока абмяркоўваецца грамадствам перад VI Усебеларускім народным сходам, чытаю і пра планы ў галіне кормавытворчасці. Гэта сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне надаецца ў Беларусі вытворчасці сельгаспрадукцыі, захаванню харчовай бяспекі, а значыць — дабрабыту людзей, стабільнасці. У раздзеле “Эфектыўная сельская гаспадарка” занатавана: “Удасканаленне кармавой базы створыць умовы для ўстойлівага развіцця жывёлагадоўчай галіны. З уводам магутнасцей Беларускай нацыя-нальнай біятэхналагічнай карпарацыі (у Пухавіцкім раёне. — Аўт.) павялічыцца глыбіня перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогій, узрасце вытворчасць высока-прадуктыўных, высокатэхналагічных і збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена якасці і захаванасці кармоў, росту ўзроўню іх энергетычнай і пратэінавай спажыўнасці”. Мяркуецца павялічыць плошчы пад зернебабовымі культурамі і рапсам, што дазволіць скараціць імпарт бялковай сыравіны. Усё гэта, разам з павелічэннем пагалоўя высокапрадуктыўнай племянной жывёлы, павысіць вытворчасць прадукцыі, яе якасныя паказчыкі, палепшыць эканамічны складнік. Затраты працы і фінансаў павінны даваць максімальны прыбытак. Каб мець сродкі развівацца, каб дастойна жыць, упэўнена будаваць заўтрашні дзень.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

журналист.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!