Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 6 °C

За моцныя рэгіёны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 08.02.2021

11-12 лютага ў Мінску пройдзе VI Усебеларускі народны сход.

У яго рабоце прыме ўдзел дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Грыцкевічы” Яўген Здановіч. Чаго ён чакае ад лёсавызначальнага форуму?

Якія задачы, абазначаныя праектам праграмы

сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь

на 2021 — 2025 гады, яго калектыў будзе вырашаць?



Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі суразмоўцу.

— Яўген Уладзіміравіч, 2020 год завяршыў пятую пяцігодку сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай суверэннай дзяржавы. З якімі вынікамі ваша сельгаспрадпрыемства падышло да такой знамянальнай падзеі, як шосты Усебеларускі народны сход?

— Працуем над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці. Сярэдняя прадуктыўнасць адной фуражнай каровы за апошнюю пяцігодку вырасла на 32,5 % у параў-нанні з чацвёртай пяцігодкай. Ураджайнасць збожжавых (без кукурузы) — на 4,8 %, цукровых буракоў — на 4 %. Можна паглядзець і валавую вытворчасць прадукцыі. За чацвёртую пяцігодку малака надаілі крыху больш за 38450 тон, у пятай — амаль 52134 тоны, а гэта вышэй на 35,6 %. Намалот збожжа без кукурузы складаў 31831 тону, стаў 32392 тоны (+1,8 %). Цукровых буракоў у чацвёртай пяцігодцы накапалі 91418 тон, у пятай — 100519, або болей на 10 %.

Дарэчы, нядрэнна пачалі і 2021-ы год. Напрыклад, у студзені на адну фуражную карову надаілі па 838 кілаграмаў малака — плюс 95 кілаграмаў да студзеня 20-га года.

У нас прывабная інвестыцыйная палітыка. Многае зрабілі па абнаўленні машына-трактарнага парка, бо, каб інтэнсіўна развівацца, трэба купляць высокаэфектыўную тэхніку. Пабудавалі рабатызаваную МТФ “Супрунавічы”. Практычна нанава перабудавалі ферму “Грыцкевічы” — для ўтрымання адкормачнага пагалоўя і рамонтнага маладняку для ўзнаўлення дойнага статка.

Увялі ў строй дзеючых сталовую і магазін, паслугі якіх вельмі запатрабаваны вяскоўцамі. Свае мясныя паўфабрыкаты і кандытарскія вырабы пастаўляем нават у Нясвіж, у магазін № 10. Аднавілі работу камбіната бытавога абслугоўвання. Запрацаваў лазне-пральны камбінат, дзе, у тым ліку, можна і адпачыць, пагуляць у більярд. Вось такімі насычанымі былі апошнія пяць гадоў.

— А з якімі планамі ўступілі ў першы год шостай пяцігодкі?

— Самыя вялікія інвестыцыі будуць ва ўзвя-дзенне новай малочнатаварнай фермы “Нялепава”. На 400 галоў. З даільным малочным блокам. Увесці аб’ект плануем у 2023 годзе. Сёлета ў аграгарадку Грыцкевічы з’явіцца станцыя абезжалезвання вады. Яе пабудуем за бюджэтныя сродкі, а за ўласныя летась прабурылі новую артэзіянскую свідравіну. Працягнем рамонт сельскага Дома культуры. На мехдвары абновім бытавыя памяшканні. Закончым сёлета рамонтныя работы на спартыўна-аздараўленчым комплексе.

Адзін з прыярытэтаў новага этапу развіцця — моцныя рэгіёны. Гэта для нас вельмі важна. Тут не проста інвестыцыі ў новыя вытворчасці, а камфортныя і бяспечныя ўмовы жыцця і працы людзей, якасная і даступная сацыяльная інфраструктура. Упэўнены, што дэлегаты сходу вынесуць на абмеркаванне і гэта пытанне.

У свой час Прэзідэнт краіны падаў слушную ідэю аб стварэнні аграгарадкоў. І як выдатна яна ажыццявілася! Трэба рабіць жыццё на зямлі прыгожым, камфортным, цікавым, каб заставалася працаваць моладзь. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае і даступнае жыллё. Так, сёлета плануем пабудаваць дом для шматдзетнай сям’і  Паповых з выкарыстаннем мацярынскага капіталу. Аляксандр Папоў працуе ў сельгаспрад-прыемстве механізатарам, яго жонка Марыя гадуе дзяцей. Іх у сям’і чацвёра. Мяркуем таксама пачаць будаўніцтва двух дамоў для спецыялістаў гаспадаркі.

— Галоўная мэта новай пяцігодкі, разам з ростам дабрабыту людзей, — забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.

— Стабільнасць вельмі патрэбна. Каб не ліхарадзіла ні ў якай сферы нашай жыцця- дзейнасці. Каб людзі разумелі, адчувалі адказнасць за будучыню краіны, каб інфармацыю атрымлівалі з розных крыніц і ўмелі яе аналізаваць, крытычна ацэньваць, рабіць вывады. Калі гучаць заклікі да забастовак на прадпрыемствах, трэба думаць пра іх наступствы. Дасць збой эканоміка і парушацца эканамічныя сувязі — не будуць вырашацца сацыяльныя пытанні. Прадпрыемствы ж нясуць адказнасць і за сацыяльныя аспекты.

2021-ы аб’яўлены Годам народнага адзінства. Ён закліканы аб’яднаць усе слаі насельніцтва, ад малога да старога. У нас — адна зямля, адна гісторыя. І адзіная мэта — шчаслівая будучыня.

Гутарыла Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

журналіст.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!