Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

За стабільнасць!

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.02.2021

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, пенсіянер, жыхарка Нясвіжа:

— Імпануе лозунг, пад якім праходзіў шосты Усебеларускі народны сход: “Развіццё. адзінства. Незалежнасць”. Самыя актуальныя сёння паняцці. Па іх і быў пабудаваны даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: як папрацавалі і як будзем працаваць далей, што трэба рабіць, каб захаваць адзінства народа, незалежнасць роднай Беларусі. Як заўсёды, кіраўнік нашай дзяржавы канкрэтны, відаць, што ён глыбока валодае пытаннямі і праблемамі, якія ёсць у нашым грамадстве, бачыць шляхі вырашэння і гатовы выслухаць, абмеркаваць розныя прапановы.



З цікавасцю глядзела тэлетрансляцыю форума. Прыўзнятая, святочная атмасфера. І адначасова — сур’ёзнасць, адказнасць за ўскладзены абавязак — вызначыць далейшы шлях разыіцця краіны, шлях эфектыўны, стваральны, каб жыццё наша было мірным і спакойным.

Размова на сходзе ішла даволі вострая. Былі выслуханы розныя меркаванні і прпановы. Ішоў канстркутыўны дыялог, нацэлены на пабудову моцнага грамадства.

Мы ўжо ўступілі ў новую пяцігодку. І няхай ніхто і нішто не перашкодзіць Беларусі ў паступальным руху наперад.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!