Аб палітыцы цэнаўтварэння

Трэба выпрацаваць  у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння.

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора, прымаючы

з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіля Герасімава.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба звяртаць увагу на цэнаўтварэнне не толькі адносна тавараў штодзённага попыту. “Мы павінны іх бачыць. Гэта ж нядобра, што мы там 60 пазіцый узялі пад кантроль. Ведаеце, малако ўзялі пад кантроль, будзем прытрымлівацца. А вось масла — няхай расце любымі тэмпамі цана? — акрэсліў пытанне кіраўнік дзяржавы. — А што, нашы людзі масла не ўжываюць? Таму і тут трэба паглядаць на цэнаўтварэнне. Трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння, каб гэта нармальна выглядала, каб не рэтраградамі нейкімі былі. Каб сапраўды дэфіцыт не стварыць, але і каб людзі бачылі, што няма неабгрунтаванага росту цэн”.

“Людзі добра ўсё разумеюць. У Беларусі кожны разумее, што такое цэны і цэнаўтварэнне. Таму разумна, без перагібаў мы павінны падысці да гэтага пытання”, — адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, КДК у пытанні кантролю над цэнаўтварэннем, вядома, не павінен бегчы наперадзе прафсаюзаў, дэпутатаў, МАРГ. “Але ўсё ж такі нейкую канцэптуальную ролю вы павінны адыгрываць. Вы павінны аналізаваць і бачыць, што трэба прымаць у плане цэнаўтварэння”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.