Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 11 °C

Аб перагаворах з Пуціным

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 04.03.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы расказаў аб падрабязнасцях нядаўніх перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і адрэагаваў на домыслы.

“Пасля перагавораў у Сочы і тых пытанняў, якія былі ўзняты на гэтых перагаворах з Прэзідэнтам Расіі, мы дамовіліся, што шэраг пытанняў абмяркуем на ўзроўні кіраўнікоў урада і сілавога блока. Перш за ўсё, міністра абароны, дзяржсакратара. Мы вызначылі гэтыя пытанні. Вельмі шмат пісалі пра гэту сустрэчу. На жаль, працэнтаў 70 — гэта поўная брахня і выдумкі. Я нават не збіраюся цяпер пералічваць усе пытанні, якія былі абмеркаваны. Іх дзясяткі былі. Вельмі многія пытанні. Прытым рэвізаваны і абмеркаваны літаральна ўсе пытанні беларуска-расійскіх адносін”, — сказаў Прэзідэнт.



Паводле яго слоў, на сустрэчы з расійскім лідарам, у прыватнасці, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў фармаце Саюзнай дзяржавы, пытанні кааперацыі, ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў, процістаянне розным выклікам, у тым ліку знешнім. Пры гэтым, напрыклад, тэма прадастаўлення Беларусі расійскага крэдыту не абмяркоўвалася, і яе першапачаткова не было на парадку дня. Таксама не ўзнімалася пытанне так званага трансферу ўлады, аб чым пісалі некаторыя рэсурсы.

Аляксандр Лукашэнка адказаў на некаторыя выдумкі і хлусню ў розных крыніцах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “беларусы жывуць у сваёй кватэры”, хоць яна і невялікая ў параўнанні з велізарнай Расіяй. “І мы суверэнная і незалежная дзяржава. Сёння свет змяніўся настолькі, што размовы аб тым, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі або Расія павінна ўвайсці ў склад Беларусі, або мы наогул неяк павінны зліцца, стварыўшы адзіныя органы кіравання… Свет настолькі змяніўся, што проста было б неразумна нават працаваць у гэтым напрамку. А па-другое, гэта абсалютна не патрэбна. Таму што, існуючы як суверэнная незалежная дзяржава, мы можам выбудаваць такую сістэму адносін, што гэта сістэма будзе мацнейшая, чым у самой Расійскай Федэрацыі ўзаемаадносіны асобных тэрыторый”, — упэўнены беларускі лідар.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі і Расіі практычна аднолькавы ўзровень развіцця па розных напрамках, і калі краіны захочуць, то змогуць выбудаваць такую сістэму ўзаемаадносін. “І мы вельмі многае зрабілі для гэтага. Мы проста аб гэтым не гаворым. У нас жа людзі маюць роўныя магчымасці. Як бы ні было складана, суб’екты гаспадарання разумеюць на перагаворах адзін аднаго, шмат чаго дасягнулі”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы тым не менш адзначыў, што часам па некаторых напрамках прысутнічае неразуменне. Ён прывёў прыклад, калі ў Расіі нядаўна падскочылі цэны на цукар, то Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вельмі жорстка адрэагаваў на гэту тэму, папракнуўшы Саюз вытворцаў цукру Расіі. “Яны, аказваецца, у 2020 і 2019 гадах запэўнівалі Прэзідэнта, што беларусы запаланілі сваім цукрам Расію. Хоць гэта наогул немагчыма”, — падкрэсліў ён.

У час перагавораў у Сочы лідары дзвюх краін абмеркавалі і так званыя дарожныя карты. Прэзідэнт растлумачыў, што па большасці з іх няма ніякіх пытанняў, іх можна падпісваць ужо цяпер. Але па некалькіх напрамках супрацоўніцтва ёсць некаторыя нюансы, іх маюць намер дапрацаваць. У прыватнасці, бакі ўжо даўно абмяркоўваюць магчымае збліжэнне падатковых сістэм. “Галоўнае, каб гэта было празрыста і для Беларусі, і для Расіі. Каб не было тут нейкіх недагаворванняў, каб гэта не выклікала нейкіх падазрэнняў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра збліжэнне падатковага заканадаўства, кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што гэта тэма будзе яшчэ раз абмяркоўвацца на ўзроўні спецыялістаў. “Пуцін мне гаворыць: “Я гатовы накіраваць да цябе Мішусціна (прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. — Заўвага БелТА). Ваш урад, наш урад, работнікі падатковай службы сядуць і табе даложаць сутнасць прапаноў Расійскай Федэрацыі пасля таго, як мы месяц прыкладна папрацуем”. Я згадзіўся. Калі ласка, прыедуць, сядзем, разам паглядзім навацыі расійскія. Калі гэта сапраўды навацыі, калі яны на карысць Беларусі, мы гэта прымем. Як Пуцін сказаў, калі гэта не падыходзіць, мы і працаваць не будзем ні па адным напрамку. Яго была прапанова: давайце зробім тое, што мы можам сёння прыняць. Што тут дрэннага? Нічога дрэннага ў гэтым не бачу”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абаронныя і знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі — прыклад супрацоўніцтва для іншых дзярж-органаў. “Таму мы будзем каардынаваць нашу абарончую палітыку  на злобу дня, знешнюю палітыку. І мы поўныя рашучасці (гэта было наша агульнае меркаванне) стварыць такое аб’яднанне Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве, што камар носа не падточыць. Ніхто нас не папракне, што нехта замахнуўся не нечую незалежнасць, суверэнітэт. Усё будзе прыгожа і дастойна”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!