Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Ад “Калі ласка” да “Рагнеды”: прайшоў конкурс юных чытальнікаў вершаў і прозы на беларускай мове

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 5

Пост опубликован: 22.03.2021

У раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс юных чытальнікаў вершаў

і прозы на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”,

прысвечанага Дню роднай мовы.

Конкурс праходзіў па трох узроставых катэгорыях, у якіх удзельнічалі школьнікі ад 1 да 11 класа. Рабяты падрыхтавалі для выступленняў як вельмі знакамітыя творы накшталт “Калі ласка” Петруся Броўкі і “Люблю наш край” Канстанцыі Буйло, так і новыя для шырокага кола слухачоў, як, напрыклад, паэма Лявона Случыніна “Рагнеда”. Дарэчы, дэманстраваць сваё майстэрства дэкламацыі можна было як ужывую, на сцэне Цэнтра, так і ан-лайн.



Вядома, усе юныя артысты хваляваліся, усе стараліся, у кожнага былі свае адметнасці, аднак умова конкурсу вымагала вызначыць пераможцаў. У выніку сярод самых юных чытальнікаў — ва ўзроставай групе 6 — 9 гадоў — І месца раздзялілі вучаніцы Сноўскай СШ Сафія Усава і Марыя Казленя. Сярод удзельнікаў з 10 да 13 гадоў два першыя месцы былі прысуджаны гімназістцы Анастасіі  Залесскай, што выступала з вершам, і Уладзіславе Клімко, якая прадставіла празаічны ўрывак. Абедзве дзяўчынкі займаюцца ў гуртку сцэнічнай мовы і акцёрскага майстэрства РЦК. ІІ месца заняла наведвальніца гэтага ж гуртка Валерыя Прахода і ІІІ раздзялілі вучань СШ № 3 г. Нясвіжа Руслан Пузіноўскі і Вераніка Сідаровіч са Сноўскай СШ.

У старэйшай узроставай групе — ад 14 да 17 гадоў — сярод тых, хто выступаў на сцэне, лепшым быў прызнаны вучань Гарадзейскай СШ № 2 Даніла Уласік, а сярод ан-лайн удзельнікаў — вучань СШ № 1 г. Нясвіжа  Дзмітрый Еўтух.

Падзякамі журы за высокае выканальніцкае майстэрства былі адзначаны вучань Карцэвіцкай СШ Андрэй Вальчык, вучаніца СШ № 1 г. Нясвіжа Ульяна Івашка і Дар’я Гурына з Ліпскай СШ.

Усе названыя рабяты атрымалі памятныя прызы.

Арганізатарамі конкурсу сталі РЦК і РК ГА “БРСМ”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!