Аддалі даніну памяці

У мінулую пятніцу, 19 сакавіка, споўнілася 30 гадоў, як пайшоў з жыцця былы кіраўнік вядомага далёка за межамі Беларусі калгаса імя Калініна

(зараз — СВК “Агракамбінат Сноў”), Герой Сацыялістычнай працы Якаў Васільевіч Аляксанкін. Гэтай падзеі быў прысвечаны мітынг памяці гэтага неардынарнага чалавека, які прайшоў каля яго помніка на Сноўскіх могілках.

Адкрыў памятны мітынг  старшыня прафкама агракам-біната Уладзімір Слабко. ён узгадаў у сваёй прамове, што Якаў Васільевіч нарадзіўся ў 1923 годзе ў сялянскай сям’і ў сяле Петрашкова на Смален-шчыне. Атрымаў добрую адукацыю — скончыў Маскоўскую ваенна-ветэрынарную акадэмію. Прайшоў выпрабаванне франтавымі дарогамі, у час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 11-й Гвардзейскай Арміі, быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені Чырвонай Зоркі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе  прыехаў у Беларусь. Працаваў загадчыкам ветэрынарных участкаў у Клецкім раёне, а ў 1951 годзе быў абраны старшынёй калгаса імя Калініна Нясвіж-скага раёна, створанага пасля аб’яднання шасці дробных гаспадарак. Праз тры гады таленавіты кіраўнік вывеў калгас у лік перадавых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Нясвіжчыны. Калі ў першы год калгас здаў дзяржаве ў сярэднім па 6 з паловай цэнтнераў збожжавых з кожнага гектара і 816 кілаграмаў малака ад кожнай фуражнай каровы, то ў 1954 го-дзе прадпрыемства, вырошчваючы лён, атрымала даход у два з паловай мільёны рублёў. Людзі паверылі ў маладога старшыню, і калгас імя Калініна ўпэўнена ўзяў курс на развіццё і ўдасканальванне вытворчасці.

— Плённая праца Я.В. Аляксанкіна на пасадзе кіраўніка гаспадаркі не засталася незаўважанай, — адзначыў у сваім выступленні Уладзімір Слабко. — Калгас стаў вядомы на ўвесь  Савецкі Саюз, яго прадстаўнікі неаднойчы ўдзельнічалі ў самым прадстаўнічым эканамічным форуме тых часоў — Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі. Старшыня атрымаў тры ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга, а ў 1984 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за дасягненне выдатных паказчыкаў і працоўны гераізм, праяўлены ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа і іншых прадуктаў земляробства, Я.В. Аляксанкін быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Уладзімір Аляксандравіч узгадаў і іншыя яскравыя факты пра першага кіраўніка Снова, сярод якіх і тое, што на пачатку сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні ён уклаў свае ўласныя грошы на куплю грузавой машыны для гаспадаркі, бо тая была вельмі неабходна для агульнай справы.

— Мне пашчаслівілася працаваць з ім 12 гадоў, прыйшоўшы ў гаспадарку пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, — так ахарактарызаваў свой вопыт работы з першым кіраўніком “Снова” цяперашні старшыня праўлення сельгаспрадпрыемства Мікалай Радаман. — А ўвогуле імя Аляксанкіна было мне знаёмае з дзіцячых гадоў. І ўсе этапы станаўлення агракамбіната “Сноў”,  калгаса імя Калініна, праходзілі на маіх вачах.

Мікалай Вячаслававіч узгадаў, як у часы яго дзяцінства на пытанне “кім ты хочаш быць?” хлапчукі ўпэўнена адказвалі: “хачу быць Аляксанкіным”. Такі вялікі ўплыў на лю-дзей быў у гэтага чалавека і такой ён карыстаўся павагай як чалавек і працаўнік. М.В. Радаман таксама падкрэсліў, што за 37 гадоў, якія Якаў Васільевіч узначальваў калгас імя Калініна, прайшла цэлая эпоха, за якую “Сноў” ператварыўся са звычайнай калектыўнай гаспадаркі з мноствам цяжкай ручной працы ў перадавое сельгаспрадпрыемства, і фундамент гэтаму заклаў менавіта яго першы старшыня. Салідныя сродкі, заробленыя пры ім, здолеў мудра ўкласці ў абнаўленне парку сельгасмашын і будаўніцтва ўласнай перапрацоўкі спадкаемца Я.В. Аляксанкіна М.В. Карчміт, якому Мікалай Вячаслававіч таксама аддаў даніну павагі і светлай памяці. Ён таксама заклікаў прысутных на мітынгу спецыялістаў гаспадаркі браць прыклад з такіх улюбёных у сваю справу людзей, як першы кіраўнік калгаса імя Калініна, Герой Сацыялістычнай Працы, кандыдат эканамічных навук, заслужаны ветэрынарны ўрач БССР Якаў Васільевіч Аляксанкін.

Памяць Я.В. Аляксанкіна была ўшанавана хвілінай маўчання, а да яго помніка ўскла-дзены кветкі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.