“Адзіны дзень бяспекі” прайшоў у Нясвіжы

Акцыя пад такой назвай праходзіла ў Беларусі

з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэты перыяд арганізоўваліся прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду бяспечных

умоў пражывання насельніцтва, праводзілася адукацыйна-выхаваўчая работа з дзецьмі і падлеткамі.

У рамках акцыі сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна праходзілі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і конкурс“Школа бяспекі-2021”(з мэтай развіцця творчых здольнасцей падрастаючага пакалення, прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, папулярызацыі прафесіі выратавальніка, а таксама падтрымкі найбольш здольных навучэнцаў).

Арганізатарамі акцыі сталі Нясвіжскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны”.

Святочнага настрою ўдзельнікам мерапрыемства дадалі роставыя лялькі.
На фота побач з імі першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула і пераможца
раённага этапу абласнога конкурсу “Школа бяспекі-2021” Аляксей Цар (СШ № 4 г. Нясвіжа)

У намінацыі “Верш” агляд-конкурсу 1 месца заняла Анастасія Семак, СШ № 3 г. Нясвіжа

Падчас мерапрыемства

Гарадскі маладзёжны цэнтр сабраў пераможцаў раённага этапу  абласнога агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” у 9 намінацыях, сярод якіх “Скульптура малых форм”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Верш”, “Комікс” і іншыя, а таксама конкурсу  “Школа бяспекі-2021”. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі выхаванцы цэнтра дзіцячай творчасці — Хрысціна Хандрыка, Марына Тарасевіч, Вікторыя Мохарт, Кіра Ратнікава, Арцём Максіменка, Ягор Ільінскі, Яна Цвірко, Юлія Санько, Аліна Шашко, Мілана Івашка, Ангеліна Рачок, Хрысціна Караткова, Таццяна Каверчык; вучань СШ № 2        г.п. Гарадзея Усевалад Чэкман; вучні Нясвіжскай гімназіі — Анастасія Юрчук, Эліна Лабоцкая, Паліна Шыбко, Альбіна Бацян; СШ № 2 г. Нясвіжа — Хрысціна Рацько, СШ № 3 г. Нясвіжа — Аляксей Азарка, Максім Сачук, Уладзіслава Чурак, Захар Ярмак, Анастасія Семак, Яна Зеленко; СШ № 4 г. Ня-свіжа — Алеся Чэркоўская, Мікіта Плышэўскі, Марына Сцепановіч, Маргарыта Акуневіч, Аляксей Цар; Сноўскай СШ — Вера Лысюк, Валерыя Клімовіч, Міраслава Курашова; Затур’янскага НПК д/с-СШ — Андрэй Салавей; Навасёлкаўскага НПК д/с-СШ — Раман Гусцянёў, Аліна Рэвінская, Мікіта Мазураў, Захар Зізіка; Сейла-віцкага НПК д/с-СШ — Ангеліна Чарнюк, Данііл Шостак, Яраслаў Малькоў; Астроўскага НПК д/с-СШ — Таццяна Горбель; Аношкаўскага НПК д/с-СШ — Ягор Брылевіч; Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ — Святлана Юнкевіч; Карцэвіцкай СШ — Савелій Цівунчык; Пагарэльцаўскай СШ — Валерыя Лазовік.

Наглядны матэрыял медыцынскай тэматыкі, а таксама сродкі аховы можна было атрымаць у прадстаўнікоў Нясвіжскай ЦРБ

У зале была аформлена выстава работ удзельнікаў конкурсу

У агульнакамандным заліку на 1 месцы — каманда  СШ  № 4 г. Нясвіжа, на 2-м — каманда Навасёлкаўскага НПК   д/с-СШ, на 3-м — каманда Сейлавіцкага НПК д/с-СШ.

Узнагароды і падарункі пераможцам уручыў першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула. Узнагароджванне суправаджалася музычнымі выступленнямі ўдзельнікаў вакальнай студыі “Вяночкі” гарадскога маладзёжнага цэнтра, а таксама клуба “Ястрабы” СШ № 4 г. Нясвіжа.

Таксама на так званым вучэбна-забаўляльным палігоне, у які на момант ператварыўся маладзёжны цэнтр, можна было атрымаць ці ўдасканаліць веды па пярэджанні правапарушэнняў, аб паводзінах ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.