Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

“Беларусь — крыніца натхнення”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Абласное свята “Дзень роднай мовы” прайшло ў Слуцку 19 лютага ў рамках рэспубліканскага моладзевага праекта “Беларусь — крыніца натхнення”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты БРСМ Міншчыны. Нясвіжскі раён прадстаўлялі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ксенія Харашылава і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кацярына Іюльская. Удзельнікі свята наведалі цэнтр традыцыі культуры, дзе сталі ўдзельнікамі імправізаванай інтэрактыўнай пастаноўкі “Беларускае вяселле”, затым была тэматычная экскурсія па музеі слуцкіх паясоў. Традыцыйным працягам свята стала онлайн-дыктоўка, удзельнікі мерапрыемства пісалі ўрывак з твора Васіля Віткі (у 2021 — 110 гадоў з дня нараджэння аўтара). Правёў дыктоўку першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык. Цэнтральнай падзеяй свята стаў адкрыты дыялог “Беларусь — крыніца натхнення”. Падчас яго выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алена Рахманава, сакратар цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Юлія Зінкевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справы моладзі Мінскага аблвыканкама Віялета Краўцова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Іванаўна Міклашэвіч. У завяршэнні свята для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла экскурсія ў Слуцкім дзяржаўным каледжы, падчас якой былі праведзены разнастайныя майстар-класы.



Аксана РЫЖЫКАВА,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка

імя Паўлюка Пранузы”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!