Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 2 °C

Гутаркі, папярэджанні і прафілактыка

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.03.2021

На базе Казлоўскага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з яе старшынёй Аляксандрам Балцянковым.

На пасяджэнні было разгледжана некалькі пытанняў. Аб ажыццяўленні прэвентыўнага нагляду за асобамі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС, а таксама пра прычыны адмовы судом Нясвіжскага раёна ў задавальненні прадстаўленняў Нясвіжскага РАУС аб умоўна-датэрмі-новым вызваленні ад пакарання асоб, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі, як адбываючыя пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі, далажыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Дзяніс Дварэцкі. Ён паведаміў, што на канец лютага на ўліку ў інспекцыі знаходзіліся 300 асоб, якія маюць судзімасць. На працягу студзеня-лютага бягучага года з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вярнуліся 11 чалавек. Дзяніс Мікалаевіч расказаў пра месцазнаходжанне і занятасць кожнага з іх. Таксама паведаміў, што судом было задаволена 3 прадстаўленні на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.



На працягу двух месяцаў 2021 года Нясвіжскім РАУС праведзена 8 прафілактычных мерапрыемстваў для асоб, якія маюць судзімасць, злоўжываюць спіртнымі напоямі, не працуюць і не з’яўляюцца навучэнцамі, удзел у іх прынялі 78 чалавек.

Тым грамадзянам, хто звяртаўся па дапамогу ў Нясвіжскі РТЦСАН, былі аказаны яе адпаведныя віды.

Аб стане работы з вызваленымі грамадзянамі прысутным расказаў старшыня Казлоў-скага сельвыканкама Алег Яраш. З яго слоў, на тэрыторыі сельсавета пражываюць 8 чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС. 4 з іх працаўладкаваны, 4 — афіцыйна не працуюць. З усімі праводзіцца неабходная работа, у якой задзейнічаны не толькі работнікі сельсавета, але і актыў сельгаспрадпрыемства: наведванні, гутаркі, папярэджанні і прафілактыка супраць-праўных паводзін, іншыя мерапрыемствы. Выхаваўчую работу з данымі асобамі вядзе і царква, у пасяджэнні прыняў удзел настаяцель храма святой праведнай Ганны аг. Аношкі, іерэй Васіль Краеў.

У канцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб, якія маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, што пражываюць на тэрыторыі сельсавета. З кожным з іх была праведзена гутарка, дадзены пэўныя рэкамендацыі і пажаданні.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!