Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.54 |
Погода 5 °C

Калонка рэдактара. Памяць у сэрцы. Назаўжды

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 26.03.2021

Дзве цесна звязаныя адна з адной падзеі на мінулым тыдні ўскалыхнулі ўвагу разумнай грамадскасці краіны. Няма неабходнасці нагадваць, якое месца ў сэрцы беларусаў займае памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Цяжкім катком па лёсах многіх пакаленняў пракаціліся наступствы гэтай, без перабольшання, жудаснай катастрофы.

22 сакавіка 1943 года 118-ы спецыяльны паліцэйскі батальён, сфарміраваны з украінскіх нацыстаў, спаліў жывымі 149 жыхароў вёскі Хатынь. Напярэдадні Дня Хатынскай трагедыі ўся краіна далучылася да патрыятычнай акцыі “Памяць”. Беларусы ўспаміналі пайменна кожную ахвяру ўсіх спаленых вёсак. Усебеларуская малітва сабрала тысячы і тысячы неабыякавых людзей, якія ў гэтыя дні неслі да стэл, абеліскаў і помнікаў жывыя кветкі, запальвалі памінальныя свечкі.



Напярэдадні гэтай трагічнай даты Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме “Лампада памяці”, прымеркаваным да гадавіны гэтай страшнай даты. Спачатку Прэзідэнт усклаў кветкі да помніка Няскоранаму чалавеку. Пасля прагляду літаратурна-музычнай кампазіцыі адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню. Звяртаючыся да прысутных з заклікам ушанаваць памяць тых, хто загінуў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Гэты мітынг-рэквіем завершаны сёння, але ён не можа завяршыцца ніколі. Вы павінны памятаць: пакуль мы прыходзім да помнікаў і святыняў нашай Беларусі, мы — людзі. Значыць, мы будзем жыць, і будзе існаваць наша краіна. Як толькі мы забудзем гэтыя сцежкі, гэтыя дарогі да гэтых святых месцаў, мы загінем як народ і як нацыя”. Трагедыю Хатыні і соцень іншых беларускіх вёсак ведае ўвесь свет.

На жаль, многія беларусы забываюць гісторыю свайго народа і катэгарычна не ўспрымаюць факты. Генпракуратура плануе распачаць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Пра гэта заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. “Генпракуратура некалькі месяцаў таму пачала працу, накіраваную на тое, каб вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта даложана кіраўніку дзяржавы. Праца гэтая працягваецца сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі, Акадэміяй навук, архівамі. І мы кажам пра тое, што ў бліжэйшы час такое пытанне будзе разгледжана», — заявіў генпракурор.

У гэты ж час у парламенце падрыхтаваны праект закона, накіраваны на супрацьдзеянне гераізацыі нацызму, прыняцце якога стане сур’ёзным крокам у супрацьдзеянні сілам, якія імкнуцца абяліць нацысцкіх злачынцаў, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны здзейснілі злачынства супраць беларускага народа. Мацнее ўпэўненасць, што разважная большасць беларусаў ніколі не дапусціць падобных праяўленняў у нашым грамадстве!

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!