Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Настаўнік ад Бога

Нясвіжскія навіны 3 года назад 1 0

У народзе кажуць: “Настаўнік ад Бога’’. Я задумалася. А што гэта значыць? Можа, добра ведаць свой прадмет? Не, хутчэй  за ўсё гэта — здолець навучыць, растлумачыць, асэнсаваць. Не, тут нешта большае…

Прафесія — гэта нешта такое, чаму можна навучыць. Ці можна навучыць любіць і разумець дзяцей, мець чулае сэрца, увесь час няспынна паказваць асабісты прыклад, цярпліва раіць, дапамагаць, адчуваць? Не, з гэтымі якасцямі нараджаюцца, яны выхоўваюцца з калыскі, і, калі надыходзіць час, выбіраюць прафесію, толькі такі чалавек мае маральнае права абраць прафесію педагога. На маю думку, настаўнікам можа быць далёка не кожны чалавек.



Гавораць, што прадмет “Матэматыка” — сухі, і зразумець яго цяжка.

А нам было ўсё даступна, бо вучыла нас настаўнік ад Бога — Таіса Міхайлаўна Цвірка. Калі не верыце — давайце запытаемся ў выпускнікоў і вучняў.

Карына Пацейка, выпускніца 2016 года: “Яе ўрокі праходзілі лёгка, хутка і цікава. Заўсёды бездакорная. А як класны кіраўнік — таленавітая і, разам з тым, строгая і справядлівая. Заўсёды з пяшчотай у душы ўспамінаем наш выпускны вечар, дзякуем ёй за цярпенне і сардэчнасць”.

Ігар Высоцкі, выпускнік 2004 года, распавядае так: “Так, шчаслівы той чалавек, на шляху якога сустракаецца сапраўдны Настаўнік. Адданасць працы, даступнасць у выкладанні матэрыялу, прыемная ўсмешка і дасціпны гумар — усё гэта аб’яднала ў сабе Таіса Міхайлаўна. Успамінаюцца адразу ўрокі, вечары адпачынку. А што значыў паход! Цяпер я выхоўваю сваіх дзетак і асэнсоўваю, як было цяжка. А матэматыку я і зараз дапамагаю сыну рашаць. Дзякуй за навуку”.

Паліна Каўбасюк, вучаніца 7 класа: “З Таісай Міхайлаўнай кожны ўрок быў вандраваннем у Краіну Ведаў. Хоць я і гультаявалася, але яна настойліва застаўляла мяне зразумець такую незразумелую матэматыку”.

Не так даўно на інтэлектуальным конкурсе “Хачу ўсе ведаць” у нашай школе адной з каманд задалі пытанне: “Назавіце імя і прозвішча аднаго з самых знакамітых матэматыкаў свету”. Адказ пачуўся адразу: “Таіса Міхайлаўна Цвірка”…

Настаўнік — гэта вельмі важны чалавек у жыцці кожнага з нас. Настаўнік — гэта больш, чым прафесія, настаўнік — гэта прызванне. Сваёй працай Вы, Таіса Міхайлаўна, заклалі асновы светапогляду многім пакаленням вучняў, з’яўляючыся ўзорам мудрасці і справядлівасці.

Уладзіслава БОГУШ, вучаніца 7 класа

ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”.

 

1 Comment

1 Comment

  1. У меня все — родители и бабушка — все обращались к Богу и верили, поэтому не знаю почему, но я тоже верю с детства. Я не знаю, мне иногда кажется, что Бог — это все, что нас окружает, это вселенная, это ты, это Настя, это я — все вообще есть Бог. Когда я ложилась на операционный стол, так как я верующий человек, думала: «Господи, если это страшный грех — ну пускай я не проснусь, зачем я буду во грехе постоянно жить». Я проснулась, и я живу, нормально себя чувствую, у меня семья. Мама меня принимает, у меня есть ребенок, я была замужем, а теперь я с Настей. Ну, значит, это не грех. Значит, это просто коррекция пола, такая же операция, как если бы другая женщина пошла и сделала бы себе пластику носа или груди.

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!