Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 6 °C

Нясвіжчына гукае вясну

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.03.2021

2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства. Гэта год салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. У Год народнага адзінства, ні што так не аб’ядноўвае, як традыцыі і абрады нашых продкаў. 24 сакавіка ў Раённым цэнтры народнай творчасці, сумесна з Заазерскай СБ прайшло традыцыйнае беларускае свята «Гуканне вясны». Сонечны настрой, загукальныя песні-вяснянкі ад клубнага фарміравання па вакалу “Нота”, тэатралізаванае прадстаўленне ад клубнага аб’яднання “Тэатр кнігі” (Заазерская СБ), а таксама карагоды, гульні і выраб “птушачак шчасця” стварылі неверагодна шчырую і святочную атмасферу! Выказваем шчырую падзяку ДУА “Нясвіжская СШ№1” і ДУА “Нясвіжская СШ№4”, а таксама ўсім хто завітаў да нас ў гэты веснавы дзень!



Народныя традыцыі і фальклор маюць вялікую духоўную сілу, якая яднае розныя пакаленні беларусаў і робіць нас бліжэй адзін да аднаго. Чакаем усіх аматараў беларускіх традыцый у нашым цэнтры: аг. Заазер’е, вул. Прыгарадная,1 — Раёны цэнтр народнай творчасці.

Загадчык РЦНТ – Юлія Івашка,

бібліятэкар Заазерскай СБ – Дылеўская Н.Ф.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!