Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Павіншавалі са святам

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прадстаўнікі раённай арганізацыі “Белая Русь” і савета ветэранаў завіталі з віншаваннямі са святам і найлепшымі пажаданнямі да трох жанчын-ветэранаў, доўгажыхарак, якія пражываюць у нашым раёне.

Па сваім узросце пажылыя спадарыні ўжо не могуць абыходзіцца самастойна, але яны акружаны любоўю і падтрымкай родзічаў, дапамогай сацыяльных работнікаў. І вельмі радуюцца гасцям і падарункам, таму, што пра іх памятаюць, заўсёды гавораць шмат добрых слоў у адказ.



Віншаванні прымае працаўніца тылу несвіжанка Антаніна Міхайлаўна Лук’янава. Побач з ёй старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Ала Тронца, яе намеснік Таццяна Толсцік і адказны сакратар Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Леакадзія Чурак

Падарункі і цёплыя словы — для працаўніцы тылу з Грускова Валянціны Ігнацьеўны Ашмарынай

Блакадніца Ленінграда Валянціна Іванаўна Елькіна са Снова заўсёды сустракае гасцей з пачуццём гумару

Вольга КАНДРУКЕВІЧ

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!