Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

“У адзінстве народа — сіла незалежнай дзяржавы”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.03.2021

У сярэдняй школе № 4 г. Нясвіжа прайшла сустрэча з начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лапановічам у рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”. Размова прайшла  ў фармаце адкрытага дыялогу на тэму “У адзінстве народа — сіла незалежнай дзяржавы”.

Падчас сустрэчы



Вучні старэйшых класаў маглі задаць свае пытанні як Сяргею Васільевічу, так і намесніку камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце 85 брыгады сувязі (лінейнай) маёру Яраславу Бернікаву, начальніку Нясвіжскага РАНС падпалкоўніку ўнутранай службы Віталю Бокуну, начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алене Клішэвіч, дырэктару СШ № 4 Зоі Маляр, якія таксама прысутнічалі на сустрэчы.

11 і 12 лютага ў Мінску прайшла адна з найважнейшых палітычных падзей гэтага года — VI Усебеларускі народны сход. Праз гэта ў межах сустрэчы вучні разглядалі такія пытанні, як “Народнае адзінства — залог шчаслівай будучыні Беларусі”, “Усебеларускі народны сход: падводзім вынікі, плануем будучае” і “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь — на варце бяспекі і суверэнітэту”.

Падчас разгляду першага блока сустрэчы — тэмы народнага адзінства — дырэктар школы адзначыла, что беларусы заўсёды вызначаліся сваёй гатоўнасцю прыйсці на дапамогу адзін аднаму, узаемапавагай, цярплівым стаўленнем да іншых — так склалася гістарычна. Таму, каб разумець, у якім накірунку трэба рухацца далей, чаго чакаць ад будучага, трэба памятаць аб мінулым.

Школьнікі з задавальненнем
задавалі пытанні гасцям

— Вельмі важна, каб у вашым узросце фарміравалася актыўная грамадзянская пазіцыя, — звярнулася да вучняў Зоя Мікалаеўна. — Імкніцеся да таго, каб расці сумленнымі грамадзянамі.

Вучні старэйшых классаў пыталіся ў гасцей, наколькі важна ўлічваць урокі мінулага пры будаўніцтве будучага, што можна зрабіць, каб больш з’яднаць людзей. Таксама было зададзена пытанне пра дзень народнага адзінства, які прапануецца зрабіць дзяржаўным святам — чаму яго варта ўвесці? На гэта пытанне адказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Клішэвіч, адзначыўшы, што такое свята даўно пара было зрабіць, таму што самае галоўнае ў жыцці — любоў да сябе, сваіх бацькоў, да сваёй школы, малой радзімы, усёй Беларусі і братоў і сясцёр з суседніх краін.

У кожнага ў жыцці наступае час падвядзення вынікаў — для таго, каб акрэсліць свой далейшы шлях. Так і дзяржава, праходзячы пэўны гістарычны этап развіцця, фарміруе той парадак, які адказвае сучасным патрабаванням.

Пра свае ўражанні ад VI Усебеларускага народнага сходу расказалі запрошаны дэлегат сходу Сяргей Лапановіч і адзін з дэлегатаў ад Нясвіжчыны Віталь Бокун. Абодва прадстаўнікі ўпершыню прысутнічалі на такім значным і адказным мерапрыемстве і  адзначылі, што энэргетыка там была неверагодная — тэмы, якія падымалі на сходзе, былі вельмі важнымі і датычыліся росту дабрабыту насельніцтва ў розных сферах жыцця, далейшага развіцця сацыяльнай стабільнасці грамадства.

— Вельмі важна, каб мы захавалі каштоўнасці, якія сфарміраваліся ў нашай краіне, і пранеслі іх у будучае, — пад-крэсліў Сяргей Васільевіч.

Пра ролю Узброеных Сіл у падтрыманні бяспекі расказаў намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце 85 брыгады сувязі (лінейнай) маёр Яраслаў Бернікаў. Акрамя таго, Яраслаў Васільевіч адзначыў, што мір і бяспека з’яўляюцца аднымі з найважнейшых каштоўнасцей чалавецтва. Дзяржава можа развівацца толькі тады, калі яна суверэнная, калі падтрымліваюцца яе незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, канстытуцыйны строй, калі забяспечваюцца законнасць і правапарадак. І, згодна з артыкулам 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ахова Беларусі — свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна краіны.

Шмат карысных думак і меркаванняў было выказана падчас сустрэчы. А пытанні, якія задавалі вядучая і самі вучні, давалі глебу для разважанняў і былі вельмі цікавымі.

Адна з асноўных думак, што былі агучаны падчас “ШАГа”, датычыцца таго, што адзінства народа — гэта падмурак для поспеху і найвялікшых дасягненняў. А таксама ключавая ўмова для захавання незалежнасці і фарміравання беражлівых адносін да ўсяго добрага, што ўжо было зроблена.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!