Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Беларуская вёска — месца камфортнага пражывання

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Развіццю беларускіх вёсак надаецца значная ўвага. Мясцовыя сельгаспрадпрыемствы шмат укладваюць у развіццё сацыяльнай сферы, вырашаюць жыллёвыя праблемы. Таксама прадугледжаны розныя сацыяльныя выплаты працуючым і пенсіянерам, а для апошніх вельмі важныя цёплыя, чалавечыя адносіны, усведамленне, што пра іх не забываюць, што яны — члены калектыву, як былі і раней.



Пра клопаты аб людзях мы пагутарылі са старшынёй прафкама, спецыялістам па ідэалагічнай рабоце ААТ “Грыцкевічы” Аленай Леўшык. Яна расказала:

— Пачаць можна з розных выплат: на аздараўленне і ўшанаванне юбіляраў — пачынаючы з 25-годдзя і праз кожныя пяць гадоў да выхаду на пенсію. Віншуем сваіх працаўнікоў з Днём абаронцаў Айчыны і з Днём 8 Сакавіка, з Днём маці і Днём работнікаў сельскай гаспадаркі. Па меры магчымасці дапамагаем матэрыяльна і фінансава былым працаўнікам, якія цяпер на пенсіі. Так, летась кожнаму выдзелілі па 263 рублі, а таксама збожжа і цукар, прадуктовы паёк на Новы год. Пенсіянеры, як і сённяшнія работнікі, маюць 50-працэнтную скідку на апрацоўку ўчасткаў зямлі, на сена і салому. Пры нараджэнні  першага дзіцяці ў сям’і члена ААТ выплачваем 10 базавых велічынь, другога — 25 б.в., трэцяга — 40 б.в. Дапамога ў памеры 10 б.в. аказваецца сваякам памерлага члена таварыства, бясплатна вы-дзяляецца транспарт.

У “Грыцкевічах” вітаюць здаровы лад жыцця. Тут шмат лю-дзей займаецца фізкультурай і спортам. Любяць лыжы. Каманда гаспадаркі паспяхова выступае на раённых спаборніцтвах. У адрамантаваным лазне-пральным камбінаце цяпер можна не толькі памыцца ці памыць рэчы, а і пагуляць у більярд. Яшчэ больш магчымасцей для заняткаў  з,явілася сёлета, пасля заканчэння рамонту спартыўнага комплексу. Цікавы і такі факт: за здаровы лад жыцця, адмову ад табакакурэння работнік гаспадаркі штомесячна атрымлівае па адной базавай велічыні.

— Многія ведаюць таленавітых аматараў сцэны з Грыцкевіч. Паспяхова выступаюць ансамбль песні “Суседзі” і народны аматарскі тэатр “Люстэрка жыцця”. Сярод артыстаў — аператар па штучным асемяненні жывёлы Ілля Антановіч, вагаўшчык Святлана Зубік, бухгалтар Ганна Парэйка, вадзіцель Мікалай Яраш, механізатар Сяргей Леўшык, тэхработнікі Ганна Сяргей і Таццяна Зінкевіч, ветурач Іна Кургановіч, — працягвае аповед Алена Аляксееўна. Дарэчы, яна сама паказвае тут добры прыклад.

Гаспадарка ўзяла на сябе клопаты пра сацыяльную сферу, каб людзям жылося ў вёсцы больш камфортна і цікава. Дапамагае Грыцкевіцкаму навучальна-педагагічнаму комплексу дзіцячаму садзе-сярэдняй школе, прыходу храма Святога Мікалая Цудатворцы аграгарадка Грыцкевічы.

Працягваецца рамонт Грыцкевіцкага дома культуры. Вабяць дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, якія за сродкі таварыства раней абсталявалі ў Грыцкевічах, а летась — і ў Нялепаве. Спадабалася, як добра запрацавалі адноўленыя магазін і сталовая, і цяпер у дырэктара сельгаспрадпрыемства Яўгена Здановіча ёсць задумка — набыць, адрамантаваць і адкрыць тут, у Грыцкевічах, яшчэ адзін магазін. З дапамогай дзяржавы летась заасфальтавалі дарогу ў в. Мацылёўшчына. У планах бягучага года — будаўніцтва жылых дамоў для членаў акцыянернага таварыства.

Нядаўна ў аграгарадку Грыцкевічы прайшло добрае, цёплае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю гаспадаркі. Яго героямі сталі ветэраны, якія многія гады, а то і ўсё жыццё аддалі працы ў калгасе. Усяго іх у “Грыцкевічах” зараз 97 чалавек, на свята прыйшлі 43. У зале мясцовага Дома культуры іх прывіталі, падзякавалі за ўклад, што ўнеслі ў развіццё вёскі і гаспадаркі, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч. Для прысутных прадэманстравалі відэафільм пра сельгаспрадпрыемства і яго людзей, мясцовыя артысты выступілі з канцэртам. Прадоўжылася свята ў сталовай, за накрытымі сталамі. Падарункі,  песні, танцы, тосты, жарты, успаміны… Успаміны пра маладосць, пра тое, як цяжка было некалі жыць і працаваць, і з павагай — пра сённяшнія ўмовы на вытворчасці, пра вырашэнне жыллёвага пытання. Маладым людзям трэба цаніць гэтыя дасягненні — такім быў лейтматыў выступленняў ветэранаў працы Марыі Казіміраўны Хартонік, Вольгі Мікалаеўны Фаль, Зінаіды Вітальеўны Сянькевіч, Віталя Сяргеевіча Андросіка, Галіны Іванаўны Дварэцкай, Івана Сцяпанавіча Раковіча. Яны дзякавалі за ўвагу і павагу, за магчымасць сабрацца, пабачыцца, бо столькі разам пройдзена… Шмат удзячных слоў прагучала ў адрас кіраў-ніцтва акцыянернага таварыства — яны ўжо былі на пенсіі, калі Здановіч прыйшоў у гаспадарку. Але ж пра іх ведаюць, памятаюць, удзяляюць ім увагу. І добра, што побач з клопатамі пра малако і мяса, пра ўраджай збажыны на адной вышыні стаіць клопат пра лю-дзей. Гэта яднае.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член Беларускага саюза журналістаў.

Фота Алены ЛЕЎШЫК,

старшыні прафкама

ААТ “Грыцкевічы”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!