Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі

і Расіі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



“Дваццаць пяць гадоў таму быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які стаў зыходнай кропкай для развіцця двухбаковых інтэграцыйных працэсаў. За гэты час нашы краіны многага дасягнулі ў саюзным будаўніцтве. Сфарміраваны агульныя мытная, міграцыйная, гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця і дабрабыту беларусаў і расіян”, — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, заснаванае на прынцыпах суверэннай роўнасці, будзе і далей адпавядаць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!