Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Мудрасць праваслаўя

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 10.04.2021

На цэрквах купалы блішчаць,

Бялеюць вежамі касцёлы,

Каб нам малітву распачаць

За нашы гарады і сёлы.

Альдонія Наўчанкова.

У нашым жыцці мы сустракаемся з рознымі абяцаннямі. Хтосьці апраўдвае наш давер, а іншыя не трымаюць слова ці нават падманваюць, прыносячы расчараванні. Але ёсць абяцанні, якім можна верыць, і яны абавязкова збудуцца. І гэтыя абяцанні даў нам Бог. Яны напісаны ў яго пасланні да лю-дзей — у Бібліі. Гэту кнігу чыталі многія. А ў наш час ёсць літаратура, якая сугучна Бібліі. У ёй прадстаўлены праўдзівыя гісторыі, што апавядаюць нам святары, адданыя вернікі. Яны паведамляюць аб тым, што перажылі і бачылі, у чым пераканаліся ў розных жыццёвых калізіях і якую ролю ў тым адыграла вера, пра грэх і праведнікаў, дабро і зло. Гэтай тэме было прысвечана пасяджэнне ў раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Вядучая, яна ж арганізатар і шматгадовы кіраўнік клуба “Існасць” Валянціна Шчарбакова, пазнаёміла прысутных з кнігамі на праваслаўную тэму. А іх падборка аказалася даволі разнастайнай: тут змешчаны цікавыя аповеды на рэлігійную тэму. Аўтары самыя розныя: “Анёл, які плача” А. Дзячэнкі, “Прыгоды ўрача” манахіні Яўфіміі, “Жывыя свечкі” Варнавы, “Багамолле” І. Шмялёва, дыск “Устань, хто спіць” — да 15-годдзя кананізацыі праведнай Матроны Маскоўскай, духоўна-асветніцкі часопіс “ Брама нябесная” і іншыя. Пра змест кожнай коратка і ў даступнай форме, эмацыянальна расказала В. Шчарбакова, прывяла цікавыя і характэрныя ўрыўкі з кніг.



А потым дэманстраваўся відэафільм пра Жыровіцкі Успенскі манастыр, гэты бясцэнны здабытак Беларускай праваслаўнай царквы, жамчужына нашай краіны. Яго слаўны 500-гадовы юбілей шырока адзначаўся летась. Тут пастаянна знаходзіцца цудатворны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, да якой прыязджаюць паломнікі з усёй Беларусі. Дарэчы, я таксама пабывала ў знакамітай абіцелі некалькі гадоў назад і бачыла той невялікі, але ўладарны абраз. Гісторыкі сведчаць, што перад ім маліўся вядомы канцлер літоўскі Леў Сапега, ён жа падарыў манастыру звон. Як пісаў Уладзімір Караткевіч, “на Беларусі Бог жыве”. Маці Божая жыве ў Жыровічах, аб чым ведае кожны паломнік. Пакланіўшыся дзівоснай жыровіцкай іконе, людзі набываюць душэўны спакой, сілы для стваральнай працы і добрых спраў. Святасць і вялікае прадвызначэнне Жыровіцкага манастыра заўсёды глыбока паважаў мітрапаліт Філарэт, былы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. І нездарма завяшчаў пахаваць яго ў гэтым свяшчэнным месцы.

А яшчэ ўдзельнікі цікавай сустрэчы пазнаёміліся з кнігамі аб праваслаўных храмах і манастырах нашай краіны.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!