Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

У нядзелю праваслаўныя святкуюць Вербніцу

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Вербная нядзеля — адно з самых любімых у народзе хрысціянскіх свят. Гэта і пара вясновага абуджэння прыроды.

Уваход Гасподні ў Ерусалім — гэта свята ў шосты тыдзень Вялікага посту, за тыдзень да Светлага Вялікадня.

У заходняй хрысціянскай традыцыі свята Уваход Гасподні ў Ерусалім называецца Пальмавай нядзеляй. У нас яго сімвалам стала вярба — вястун вясны, дабра і святла. Таму ў Беларусі гэта Вербная нядзеля — ціхае сямейнае свята.



Працягваецца самы строгі пост.

Асвячоныя галінкі вярбы захоўваюць цэлы год — да наступнай Вербніцы. Раней старыя галінкі не выкідалі, а прыносілі ў храм, дзе іх закопвалі са спецыяльнай малітвай.

У Вербную нядзелю неабходна ўстрымацца ад працы па хаце, на сваім участку, агародзе.

Раней напярэдадні свята варылі-пяклі грачанікі, кашу, рыбны курнік. Гаспадыня пякла хлябцы — па колькасці чалавек у сям’і. У адзін з іх клалі невялікую манетку. Каму трапляўся сюрпрыз, таго чакалі поспех і шчасце.

Для славян вярба ўвасабляла здароўе, жыццёвую сілу, урадлівасць.

Лічылі, што вярба аберагае дом ад няшчасцяў, хвароб і бедстваў. Галінкамі вярбы ў нядзелю ўпрыгожвалі хатнія абразы або ставілі ў вазу без вады. Гаспадар асвячонымі галінкамі сімвалічна біў родзічаў і свойскую жывёлу, прыгаворваючы: «Не я б,ю — вярба б,е, праз тыдзень — Вялікдзень», «Будзь здаровы, як вярба», «Расці, як вярба». Букеты з галінак вярбы клалі каля галавы хворых. Дзяцей да года купалі ў адвары галінак вярбы, каб яны раслі здаровымі.

Людзі прыкмячалі: калі да Вербнай нядзелі распусцілася шмат пупышак на вярбе  — год будзе ўраджайны. Калі ў гэты дзень сонечна і суха — чакалі летняй засухі. Калі надвор’е яснае і цёплае — садавіны будзе многа.

Калі на Вербніцу быў дождж, чакалі багаты ўраджай.

Падрыхтавала Ірына ВЕРАСНІЦКАЯ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!