У Нясвіжы прайшоў вясновы міжрэгіянальны кірмаш

У нядзелю,

25 красавіка,

на цэнтральным рынку

па вуліцы Гастэла

ў Нясвіжы прайшоў міжрэгіянальны

кірмаш.

Да ўвагі пакупнікоў свае тавары прадставілі дзяржаўныя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермерскія гаспадаркі Нясвіжчыны, Капыльшчыны, Міншчыны, Уздзеншчыны, Мінска, Баранавічаў і іншых рэгіёнаў.

Нягледзячы на халодны марозны ранак пакупнікоў было шмат. Куплялі ўсё неабходнае да стала — прадукцыю мясаперапрацоўчай вытворчасці, яйкі, бульбу, садавіну, гародніну. Каб набыць свежыя памідоры і агуркі, патрэбна было пастаяць у чарзе. Для асабістых гаспадарак прапаноўвалася зерне, камбікармы. У рамесніка са сталіцы можна было набыць не толькі шмат розных патрэбных драўляных дробязей, але і чаранкі, тапарышчы, сельскагаспадарчы інвентар, нават на месцы асадзіць тыя ж граблі ці лапату. Вялікі выбар быў для садаводаў-агароднікаў: клубніцы, пладовыя дрэвы, кусты, кветкі.

— Асартымент у нас вялікі: яблыні, грушы, чарэшня, персікі, нектарын, парэчкі, агрэст розных сартоў і шмат чаго яшчэ. Купляюць, цікавяцца, як правільна пасадзіць, дагледзець, — падзялілася ў гутарцы Сільвія Іванаўна Малдаван з Мацылёўшчыны.

Любіцелі зялёных насаджэнняў набывалі елку, самшыт, тую, берасклет. Напярэдадні велікодных свят попытам карысталіся плеценыя карзіны.

А якая ж ярмарка без музычных напеваў?! Іх дарылі артысты ўстаноў культуры раёна.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.