Прайшла дыялогавая пляцоўка па актуальных пытаннях развіцця рэгіёна

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла дыялогавая пляцоўка па актуальных пытаннях развіцця рэгіёна, ініцыятарам якой выступіла рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны”.
У рабоце пляцоўкі прынялі ўдзел намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Міхаіл Жыгуноў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Святлана Антончык, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзій Пашкоўскі, галоўны бухгалтар Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” Ірына Карачун, супрацоўнікі “раёнкі”, навучэнцы ўстаноў адукацыі, жыхары горада.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія ўздымаліся на Усебеларускім сходзе, гаварылі аб важнасці гэтай падзеі не толькі для нашай краіны, але і для дзяржаў, якія з намі супрацоў-нічаюць, аб неабходнасці стварэння ў бліжэйшую пяцігодку тых умоў, якія будуць садзейнічаць камфортнаму існаванню як дзяцей, так і іх бацькоў, стварэнню камфортных умоў на рабочых месцах, павышэнню ўзроўню заработнай платы. Быў агучаны і той факт, што інфармацыя ад удзельнікаў Сходу з першых вуснаў даносіцца да навучэнцаў ва ўстановах адукацыі раёна, да работнікаў у працоўных калектывах, а таксама да ўсёй грамадскасці праз сродкі масавай інфармацыі, у прыватнасці, праз раённую газету.
Хвалявала ўдзельнікаў пляцоўкі і інфармацыя ў інтэрнэт-крыніцах, якая прапануецца падрастаючаму пакаленню, гучала пажаданне ў адрас моладзі аб правільным яе выбары і правільных вывадах.
Таксама ўздымалася пытанне канкурэнтаздольнасці на рынку працы — для гэтага сёння неабходна мець некалькі прафесій. Абмяркоўвалі пытанні замацавання маладых спецыялістаў у сваім рэгіёне, аб развіцці сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы ў сельскай мясцовасці, інфраструктуры райцэнтра. Гутарылі аб ролі сям’і, ролі жанчыны ў грамадстве. Аб вясеннім добраўпарадкаванні і доглядзе воінскіх помнікаў і месцаў пахаванняў.
Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў выказалі пажаданне часцей сустракацца з моладдзю, шырэй асвятляць дзейнасць савета на старонках газеты і іншае.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.