Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 4 °C

З падзякай за добры настрой

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.04.2021

Вялікае задавальненне я атрымала, калі выпадкова апынулася на свяце Масленіцы, што праходзіла ў сакавіку каля РЦК, і міжволі стала яго ўдзельніцай.

Прыемна хваляваліся самадзейныя артысты. І калі сонца схавалася на некаторы час і на вуліцы спахмурнела, іх занепакоенасць стала яшчэ большай, бо яны рыхтаваліся і моцна хацелі падарыць людзям свята ажыўлення прыроды, абнаўлення, навізны і шчасця вясны 2021 года. І раптам засвяціла сонца, скончыўся кароткі сыпучы дождж і ўсё атрымалася.



Яны змаглі прынесці прыўзняты настрой і радасць усім, хто прыйшоў ушанаваць вясну і адчуць яскрава гэта натхненне, якое так і вырывалася з грудзей і сэрцаў артыстаў. Ім можна было хіба толькі пазайздросціць, колькі яны выпраменьвалі шчырасці, бадзёрасці і яскравай энергіі, якую яны прывезлі з сабой са сваіх вёсак, пасёлкаў і аграгарадкоў.

Ім трэба аддаць даніну павагі і быць удзячнымі за тое, што яны прынеслі сваю шчырасць і весялосць, здаровы запал, каб падараваць усё гэта нам.  Асабліва вылучаўся сярод удзельнікаў карагода самадзейны артыст з Завітанскага клуба-бібліятэкі, самы ўзроставы ўдзельнік ансамбля песні “Рэха”, Міхаіл Карпач. За гэта хачу выказаць яму асаблівую падзяку, таму што ён паказаў сваім прыкладам, як гэта ладна і прыгожа — дараваць добры настрой людзям, што прыйшлі адзначыць свята, якое бывае толькі раз у год пад назвай Масленіца. Свята вясны, свята, якое дае надзею людзям на новае абуджэнне прыроды, на поспех і дабрабыт.

Дзякуй творчым калектывам раёна і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якія шчыра адкрылі дзверы і запрасілі з добрым настроем і вялікай павагай да нас Вясну-2021.

Дзякуй, што ёсць такія самародкі, якія аддана служаць “яе Вялікасці Культуры”.

Ганна КОРСАК,

пенсіянерка, г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!