Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Аб супрацьпраўных паводзінах і працаўладкаванні

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 28.05.2021

На базе Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з намеснікам старшыні камісіі Таццянай Толсцік.

На пасяджэнні было разгледжана некалькі пытанняў.

Аб працаўладкаванні асоб, якія былі запрошаны на папярэдняе пасяджэнне камісіі, расказаў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Няс-віжскага РАУС Дзяніс Дварэцкі, падрабязна спыніўшыся на кожнай з іх. Таксама Дзяніс Мікалаевіч далажыў аб стане рэцыдыўнай злачыннасці ў Нясвіжскім раёне. Ён паведаміў, што ў параўнанні з мінулым годам знізілася па ўсіх відах колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць. Начальнік інспекцыі даў змястоўную інфармацыю аб прафілактычнай рабоце, якая пастаянна вядзецца з мэтай папярэджання здзяйснення паўторных злачынстваў з боку раней асуджаных асоб.



Аб стане работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку з вызваленымі грамадзянамі, супрацоўніцтве ў даным накірунку з органамі РАУС, медыкамі, арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі выканкамаў, прысутным расказалі старшыні Гарадзейскіх пасялковага і сельскага выканкамаў Уладзімір Раўбецкі і Наталія Цвірко.

На духоўную тэму з асобамі вышэйназванай катэгорыі грамадзян вёў гаворку настаяцель храма святой праведнай Ганны аг. Аношкі, іерэй Васіль Краеў.

Напрыканцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб, якія маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, якія пражываюць на тэрыторыі пасялковага і сель-скага выканкамаў. З кожным з іх была праведзена гутарка, да-дзены рэкамендацыі, вызначаны тэрміны для працаўладкавання.

Таксама камісія разгледзела некаторыя пытанні і прапановы для яе далейшай эфектыўнай работы.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!