Адзіны дзень інфармавання

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэмы: “Арганізацыя і правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года” і “Асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

У інструктыўнай нарадзе, якая адбылася ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, прынялі ўдзел ідэалагічныя работнікі ўстаноў і арганізацый раёна.

Аб тым, як арганізавана летняя аздараўленчая кампанія ў нашым раёне, у якіх летніках змогуць адпачыць дзеці, аб пуцёўках і зніжках на іх, расказала намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун. Больш падрабязна па гэтай тэме можна прачытаць у раённай газеце “Нясвіжскія навіны” за 21 мая ці на афіцыйным сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама ў раздзеле “Аздараўленне”.

Аб летнім аздараўленні распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага
райвыканкама Святлана Шатрун

Аб асноўных аспектах прафі-лактыкі кіберзлачыннасці прысутным паведаміў намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў. Ён прывёў прыклады, калі з банкаўскіх картак ашуканцы здымалі вялікія сумы грошай, папярэдзіў быць уважлівымі і не пераходзіць па падстаўных спасылках на інтэрнэт-сайты і аб тым, што кіберзлачынцы часта мяняюць формы і метады “работы”. Увазе прысутных быў прапанаваны відэаролік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці, дзе спецыяліст звяртае ўвагу на асноўныя моманты. Напрыклад: 1) Зламыснікі тэлефануюць і пад рознымі ашуканскімі падставамі спрабуюць атрымаць інфармацыю аб банкаўскай картцы, для таго каб пазней здзейсніць кра-дзеж. У гэтым выпадку неабходна пакласці трубку і патэлефанаваць у банк, папярэдзіць супрацоўнікаў пра такі факт. 2) Выкарыстоўваць тры электронныя паштовыя скрыні: 1 — для рэгістрацыі сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Гэта скрыня нідзе ў сетцы Інтэрнэт не павінна выкарыстоўвацца, інфармацыя, яе рэквізіты — нікому не перадавацца. 2 — для перапіскі. 3 — для рэгістрацыі на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Пры гэтым выкарыстоўваць складаныя паролі, часцей іх мяняць і нікому не перадаваць.

Аб кіберзлачынствах расказаў намеснік
начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў

Таксама нельга перадаваць уласную банкаўскую картку і мабільны тэлефон у чужыя рукі.

Спецыялісты параілі прысутным данесці атрыманую інфармацыю да сваіх супрацоўнікаў і родных.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.