Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі 22 мая правёў XXV свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2021”

Юбілейныя ўрачыстасці адкрыліся творчай сустрэчай з Міхаілам Фінбергам і выступленнем струннага квартэта пад назвай “Музычныя скарбы Беларусі”. У Тэатральнай зале Палацава-паркавага ансамбля адбыўся канцэрт “Музычным шляхам роднай Бацькаўшчыны”, а ў касцёле Божага Цела — “Духоўнае аб’яднанне музыкі Беларусі”.

— Мы шмат гадоў працуем у гэтым горадзе. На гэты раз мы пакажам чатыры праграмы нашага аркестра. Выключна беларускія. Мы працуем толькі на нацыянальным матэрыяле, — адзначыў маэстра ў гутарцы з журналістамі. — Усе людзі, якія жывуць у Беларусі, павінны любіць сваю музыку, сваю краіну. Гэта тое, чым мы займаемся шмат гадоў. І вельмі ганарымся, што да нас у аркестр прыходзяць новыя музыкі.

Увечары з нагоды 25-годдзя творчага сяброўства аркестра з жыхарамі Нясвіжа адбыўся вялікі канцэрт “Мая краіна — мая сям’я”. У выкананні салістаў-лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў — заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Тамела, а таксама Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Дзмітрыя Качароўскага, Руслана Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Яўгена Цымбаліста і Ягора Шаранкова прагучалі вядомыя песні, якія сталі часткай духоўнага жыцця беларускага народа.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.