Пахмурна і да +21 °С

Сёння, 14 мая, на працягу дня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, магчымы невялікі дождж. Дзённая тэмпература складзе 15…18 градусаў са знакам “+”. Вецер — паўднёва-ўсходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Ноччу — 10…12 градусаў вышэй за нуль.

У суботу — пахмурна, у першай палове дня — дождж.   Удзень — 15…16 градусаў цяпла. Паўднёва-заходні вецер — 5 — 7 м/с. Уначы — +9…+11 °С.

16 мая сіноптыкі абяцаюць пахмурнае з праясненнямі надвор’е. +18…+19 °С — удзень. Вецер — паўднёва-ўсходні — 4 — 6 м/с. +12…+13 °С — ноччу.

У панядзелак прагназуецца суцэльная воблачнасць, без ападкаў. Удзень — +18…+21 °С. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Уначы —+13…+14 °С.

“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.