Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Вечары Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь у Нясвіжскім замку

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

Пост опубликован: 27.06.2021

Гэтымі днямі ў Нясвіжы праходзяць вечары Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь. Тры дні, у якія праходзіць гэта буйна маштабная музычная імпрэза, увабралі ў сябе па некалькі канцэртаў. Яны праходзяць на розных музычных пляцоўках — ва ўнутраным двары замка, у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля і ў касцёле Божага Цела.

Пачаліся вечары з канцэрта французкай музыкі “La promenade” у пятніцу. Затым адбыўся канцэрт беларускай і замежнай вакальнай і арганнай музыкі ў касцёле Божага Цела і вечарам гэтага дня музычны праект урачыста адкрыўся канцэртна-сцэнічным выкананнем оперы Джузепе Вердзі “Набука”.



Самым насычаным днём стала субота, 26 чэрвеня. У гэты дзень адбыліся тры канцэрты, кожны з якіх стаў сапраўднай музычнай перлінай. У тэатральнай зале Палацавага ансамбля гледачы ўбачылі канцэрт “Завея” па матывах аднайменнай аповесці Пушкіна, які ўяўляў сабой літаратурна-музычную кампазіцыю — сімбіёз тэатральнага і музычнага мастацтва, і канцэрт “Заўсёды ў маім сэрцы. Музыка Італіі, Іспаніі і Кубы” ў выкананні вядучых салістаў оперы і струннага квінтэта “Серэнада”.

Ва ўнутраным двары замка прайшоў канцэрт-сюрпрыз зорак Вялікага тэатра Беларусі “Ноч пераўвасабленняў”.

Падрабязнасці — у бліжэйшых нумарах “НН”.

(Будзе дапоўнена)

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Свяятланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!