Аказалі матэрыяльную падтрымку

У снежні 100-гадовы юбілей адзначыць Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белдзяржстрах”.

Але да яго тут рыхтуюцца загадзя, і не для сябе, а для іншых. З гэтай нагоды праводзяцца дабрачынныя акцыі для ўстаноў адукацыі і сацыяльнай службы, віншуе Белдзяржстрах і сваіх аднагодкаў — 100-гадовых юбіляраў. Дабрачыннасць не абмінула і Нясвіжчыну. Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Нясвіжскім раёне на чале з дырэктарам Аляксандрам Грынкевічам наведалі Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і ўручылі сертыфікат на суму 2000 беларускіх рублёў з Фонда папераджальных мерапрыемстваў філіяла Белдзяржстраху па Мінскай вобласці ў гонар 100-гадовага юбілею прадпрыемства, а таксама салодкія падарункі для пражываючых.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.