Сёння, 11 чэрвеня, чакаецца надвор’е без ападкаў, малавоблачнае, раніцай магчымы туман. Удзень — 21…22 градусы цяпла. Вецер — паўночны — 3 — 5 м/с. Ноччу — 13…15 градусаў вышэй за нуль.

У суботу захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, раніцай сіноптыкі перадаюць туман, ноччу магчымы невялікі дождж. Дзённае надвор’е — 23…24 градусы са знакам “+”.  Паўднёва-заходні вецер — да 5 м/с. Уначы — +14…+15 °С.

У нядзелю пахаладае:     удзень усяго +17…+18  °С. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі, без ападкаў. Вецер — паўночна-заходні — 5 — 7 м/с. Ноччу — +11…+13 °С.

Панядзелак будзе больш цёплым: да +21 °С — удзень. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Дажджу не чакаецца. Уначы — +11…+14 °С.

“НН”.