Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 4 °C

Эканоміка — найважнейшае пытанне

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.06.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў ў Палацы Незалежнасці нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй.

“Шуму мы, вядома, нарабілі шмат — і па форме, і па змесце, — так Прэзідэнт ахарактарызаваў абмеркаванне ў СМІ яго перагавораў з Уладзімірам Пуціным у Сочы. — Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы разглядалі на сустрэчы”.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што парадак дня яго перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным быў вызначаны даўно і гэта сустрэча стала прадаўжэннем папярэдніх кантактаў на розных узроўнях. Некаторыя тэмы перагавораў кіраўнік дзяржавы агучыў яшчэ на нядаўнім мерапрыемстве ў Доме ўрада. Тады Прэзідэнт растлумачыў, што ў час сустрэчы бакі перш за ўсё будуць абмяркоўваць гандлёва-эканамічныя адносіны. “Так і было”, — заявіў ён.

Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні, звязаныя з пастаўкай нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Не абмінулі яны і тэмы апошніх дзён: процістаянне санкцыям, аднаўленне авіяпералётаў паміж краінамі, затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.

Тэма пастаўкі расійскіх вуглевадародаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы набыла новае гучанне на фоне санкцый ЗША, якія прадпісваюць спыніць усе адносіны з Наваполацкім НПЗ.

“Няма ніякіх праблем з пастаўкай прыроднага газу. Колькі трэба — столькі і трэба. Гэта пытанне канчаткова не закрыта. Не закрыта ў тым плане, што Прэзідэнт мне паабяцаў, што яны збяруцца і падумаюць, як у гэтай сітуацыі дапамагчы Беларусі з цаной на газ”, — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дасягнутыя дамоўленасці Беларусь і Расія маюць намер замацаваць у міжнародным пагадненні.

Краіны даўно абмяркоўваюць збліжэнне мытных сістэм і заканадаўстваў. На думку Прэзідэнта, гэта пытанне не самае вострае. “Мы вельмі сур’ёзна ў ЕАЭС папрацавалі над гэтым пытаннем, ды і ў нас, у Беларусі і Расіі, вельмі блізкае мытнае заканадаўства”, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены, што ствараць наднацыянальныя органы ў гэтай сферы няма неабходнасці. Магчыма, лепш прапрацаваць заснаванне сумеснага цэнтра, які меў бы доступ як да беларускіх, так і да расійскіх працэсаў. Наколькі неабходны такі інстытут і ці мэтазгодна яго стварэнне, бакам яшчэ трэба будзе прапрацаваць.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі маючую адбыцца сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, сітуацыю ва Украіне і палітыку яе кіраўніцтва. Даволі падрабязна абмеркавалі прэзідэнты і барацьбу з наступствамі пандэміі…

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!