На тэрыторыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»

адбыўся фестываль «Радзівіліяда»,

прысвечаны культуры, воінскім традыцыям

і музыцы XVI — XVIII стагоддзяў.

[metaslider id=»99279″]

Фестываль быў прымеркаваны да Ночы музеяў, якая штогод праходзіць у маі, і праводзіўся пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках міжнароднага праекта (ENI-LLB-1-109) «Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняй і Нясвіжы» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014 — 2020 гг.

Гасцей мерапрыемства парадавала выступленне музычных калектываў, музыка XVI — XVIII стст., майстар-класы па танцах і гістарычным фехтаванні, паказальныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі бою і манеўры атрадаў, стылізаваны рынак рамеснікаў і многае іншае. Кульмінацыяй свята стала рэканструкцыя эпізодаў ваенных кампаній з удзелам Рэгімента Януша Радзівіла.

Падчас фестывалю ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2021” у экспазіцыі Палацавага ансамбля праходзіла таксама анімацыйная праграма “Па залах і эпохах”.

Аб тым, як гэта адбывалася, — наш фотарэпартаж.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.