Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Падабаюцца навіны… а Нясвіжскія?

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 28.06.2021

Я, з’яўляючыся пастаянным падпісчыкам і чытачом любімай газеты “Нясвіжскія навіны”, задаўся пытаннем:
ці любяць і выпісваюць “раёнку”?
Возьмем маю родную вёску Андрушы. Як у свой час сказаў філосаф Геракліт, усё цячэ, усё мяняецца і двойчы ў адну раку ўвайсці нельга. Раней паштальёны разносілі пошту ў сумках. Усё маё жыццё да пенсіі насілі перыядычныя выданні Соф’я Міхайлоўская, Ірына Астроўская, Вольга Ванагель… А цяпер па вёсцы Андрушы ездзіць паштовая машына.



Да дома 133 па вуліцы Цэнт-ральнай падруліў паштовы аўтамабіль. Як кажуць тутэйшыя, па ім хоць гадзіннік правярай. Ля паштовай скрынкі якраз аказалася гаспадыня адной з “фазэнд” Наталля Янчык. Вадзіцель — паштальён Генадзь Цвірка — адкрыў дзверку кабіны, жартам звярнуўся да Наталлі: забірай, маўляў, свае газеты: і “СБ. Беларусь сегодня”, і “Женскую газету”, і “Друг пенсіянера”, і “Нясвіжскія навіны”…
Пытаемся ў вадзіцеля-паштальёна, колькі гаспадароў выпісваюць “раёнку”?
— Больш за дваццаць чалавек, — адказаў “паштавік”.
Пакуль ішоў па слядах паштальёна, разгаварыўся з Наталляй Янчык, спытаў, за што любіць “раёнку”? “За ўсё… — пачуў у адказ. — Мясцовая газета, як тое “сарафаннае радыё”. Я, напрыклад, сама “сачыняю” невялікія гумарэскі, але саромеюся паслаць у рэдакцыю”. Па прафесіі — прадавец, повар-кандытар, працавала ў мясцовай гаспадарцы паляводам, начным дзяжурным, а зараз як шматдзетная маці рыхтуе дакументы на пенсію. Акрама таго, Наталля адзначыла:
— Перш за ўсё хачу выказаць заўвагу наконт таго, што ў “СБ” перыядычна выходзіць рубрыка “Дамский клуб”. А ў свой час ў “раёнцы” была старонка пад назвай “Женский клуб”. Добра было б яе вярнуць.
Далей Наталля адзначае, што толькі дзякуючы “Нясвіжскім навінам” даведалася, што на ўдзел у выбарах Прэзідэнта прэтэндавалі аж 15 асоб! І напаследак, з Наталляй у рыфму пажартавалі: хто — за “Звязду”, хто — за “Чырвонку”, мы ж галасуем за “раёнку”!
…Далей гутарым з мужам і жонкай пенсіянерамі Марыяй і Анатолем Бутрымовічамі. Марыя Фёдараўна ў свой час працавала кінамеханікам у мясцовым клубе, дзе сёння “пад ключ” здалі дом для калгаснікаў, Анатоль працаваў шафёрам, а больш усяго, нават будучы пенсіянерам,— на мясцовай ферме. Марыя Фёдараўна спытала пра майго цёзку Канстанціна Прыёмку, які ў свой час працаваў уласным карэспандэнтам у газеце “Мінская праўда”, якую, як і “раенку”, выпісваюць пастаянна.
Так трымаць! Будзем мясцовыя навіны чытаць…
…Аляксей Масквічоў прыехаў на ровары дамоў з фермы, узяў свежы нумар “Нясвіжскіх навін”, жартуе: “Лепей на ровары на ферму ці ў лес, чым на “Мэрсе” ў бальніцу”. Далей жартуе, маўляў, была жонка, але цяпер вяселіць “раёнка”…
Завітаўшы ў дом братоў Івана і Мікалая Мамонькаў, убачыў на стале некалькі рэспубліканскіх газет і свежы нумар “раёнкі”. Разгаварыліся. Іван Віктаравіч чытае шмат. А калі спытаў наконт таго, як з падпіскай на газету “мясцовага прызначэння”, то Іван і Мікалай з усмешкамі, але пацвярджальна адказалі: як жа без “Нясвіжскіх навін”? І працягнулі, што выраслі з былым “Чырвоным сцягам”.
— Іван Віктаравіч,— звяртаюся да пастаяннага падпісчыка, — ахарактарызуйце газету, выкажыце свае пажаданні.
— Як жыць без мясцовых навін? Яны цікавяць перш за ўсё.
3 такім аргументам згодзяцца многія. Яшчэ без лішняй сціпласці Іван узгадаў, што ў свой час аўтар гэтых радкоў напісаў пра яго замалёўку “Сіла вогненных швоў”. Тады Іван Віктаравіч працаваў электразваршчыкам у мясцовым калгасе.
У апошні час газета змяшчае шмат здымкаў, стала больш каляровых. Многа пішуць пра спартыўныя справы, шмат цікавых матэрыялаў, інфармацый пра справы працаўнікоў сель-скай гаспадаркі. Нядаўна быў змястоўны матэрыял, што адну з гаспадарак раёна наведаў сам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, які пачынаў сваю працоўную біяграфію ў мясцовым, нашым калгасе, які насіў прыгожую назву “Рассвет”. Тут працаваў Міхаіл Карчміт…
Можна на старонках газеты прачытаць многае — ад “хатняга” экрана да гумарэскі, анекдота. Так трымаць!
Канстанцін ПРАНЕВІЧ,
пенсіянер.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!