Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Свята Тройцы прайшло ў Лані

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Пост опубликован: 21.06.2021

Дзень Святой Тройцы (Сёмуха) — адно з дванаццаці самых вялікіх святаў, якія адзначаюць хрысціяне ўсяго свету. Менавіта гэты дзень выбралі ў аграгарадку Лань, каб наладзіць добры адпачынак для вяскоўцаў, каб падарыць святочны настрой і маленькім, і дарослым. Віншаванне святара, абрады, звязаныя з травамі, галінкамі бярозы і кветкамі, якія служаць абярэгамі, і многа цеплых слоў і песень у адрас прысутных. Усё гэта аб’ядналася ў адно свята Тройцы ў Лані.



Летні “амфітэатр” па перыметру ўпрыгожылі работы мясцовых умельцаў, а да хлебасольных сталоў розныя салодкія прысмакі падрыхтавалі маладыя гаспадыні.

 

Дарэчы, менавіта маладыя сем’і ўшаноўвалі на свяце з найлепшымі пажаданнямі дабрабыту.

Цікавымі  былі тэатралізаваныя пастаноўкі кумаўства і заручын. Народныя абрады падкрэслівалі звычаі нашых продкаў: пасватацца на Пяцідзясятніцу, а пажаніцца на Пакровы — зычыла шчасце, лад і доўгае сумеснае жыццё. На дабро было і кумаўство ў такі святочны дзень. Гэтыя і іншыя народныя абрады раскрывалі артысты аматарскай творчасці на сцэне.

Пакуль дарослыя атрымлівалі асалоду ад нумароў канцэртнай праграмы, дзеці з задавальненнем каталіся на арэлях і батутах, выбіралі для сябе сувеніры, прывезеныя прадпрымальнікамі.

Свята атрымалася, бо, нягледзячы на дзённую сонечную спякоту, ланцы, як добрыя суседзі, аб’ядналіся ў дружную сям’ю, каб у чарговы раз прывітаць адзін аднаго, падарыць шчырую ўсмешку, падзякаваць апладысментамі работнікам культуры за маленькія музычныя радасці.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!