Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Беларусь разлічвае надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага даследчага цэнтра “Курчатаўскі інстытут” Міхаілам Кавальчуком.

“Гэта сустрэча, як часта кажуць, можа стаць гістарычнай, таму што яна надасць дадатковы імпульс развіццю ядзерных тэхналогій у Беларусі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расійскія вучоныя займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце — пачынаючы ад мірнага атама да самых сучасных навуковых распрацовак. Расіяне — галоўныя партнёры вучоных Беларусі ў многіх даследаваннях. У сферы выкарыстання атамнай энергіі краіны бачаць вялікія перспектывы для сумеснага супрацоўніцтва.

“Некалі я наведаў наш ядзерны цэнтр у Соснах (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў. — Заўвага БелТА). Вельмі ўважліва глядзеў за ім, дагэтуль  прыглядаюся. Шчыра кажучы, я ўвесь час думаю, як бы нам актывізавацца ў гэтым цэнт-ры”, — сказаў Прэзідэнт. На яго думку, інстытут у Соснах уяўляе сабой вялікую каштоўнасць і мае навуковы патэнцыял.

У лютым Курчатаўскі інстытут і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Для яго рэалізацыі распрацаваны праект дарожнай карты супрацоўніцтва да 2030 года. “Ведайце, што я буду падтрымліваць усе прапановы. Ведаю, што ў вас аж, па-мойму, з 44 мерапрыемстваў распрацавана саюзная праграма”, — дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў асаблівую ролю дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава ў развіцці супрацоўніцтва па гэтых напрамках.

Курчатаўскі інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. “Вы навучылі вельмі шмат чаму нас. Мы гатовы будаваць гэтыя станцыі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — На тых станцыях, якія будуюцца (расіянамі. — Заўвага БелТА), мы можам прымаць удзел, не гаворачы ўжо аб тэрыторыі Расіі, калі будуць узводзіцца такія атамныя станцыі”.

“Словам, вельмі шмат пытанняў, — рэзюмаваў Прэзідэнт. — Я хачу, каб гэта сустрэча была гістарычнай. Каб мы ад гэтага пачалі нейкі сур’ёзны адлік для развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі”.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!