Да 30 градусаў цяпла

Сёння, 13 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ападкаў не прагназуецца. Ціск — 745 мм рт. сл. Вецер — усходні — да 5 м/с. Удзень — 28…30 градусаў са знакам “+”, ноччу — 19…22 градуса вышэй за нуль.

У сераду тэмпературныя паказчыкі будуць адпавядаць папярэдняму дню, характар надвор’я не зменіцца: воблачна з праясненнямі, без дажджу. Не зменяцца і паказчыкі ветру. Ціск — 744 мм рт. сл.

У чацвер — пахмурна з невялікіямі праясненнямі, без ападкаў. Дзённая тэмпература — +28…+30°С. Ціск — 742 мм рт. сл. Паўднёва-ўсходні вецер — 3 — 5 м/с. Уначы — +20…+22°С.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.