Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Не проста захаваць, але і прымножыць

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 26.07.2021

Беларусі і Азербайджану ўдалося не проста захаваць, але і прымножыць свае адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў краіне.



“Нейкая дрэнная традыцыя: лепшыя нашы сябры-паслы ад’язджаюць і мы вымушаны спадзявацца, што тыя, хто пры-едзе пасля вас, будуць добрымі нашымі сябрамі, і мы гэтак жа, як і пры вашай кадэнцыі, зможам выбудаваць самыя добрыя адносіны з Азербайджанам. Але ў тым, што ў нас будуць добрыя адносіны з Азербай-джанам, я ніколькі не сумняваюся, паколькі на ўсіх узроўнях нам удалося выбудаваць гэтыя ўзаемаадносіны на аснове ўзаемаразумення”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж народамі дзвюх краін склаліся добрыя, цесныя і дружалюбныя адносіны.

“Як мы часта гаворым, братэрскія адносіны. Гэта прыклад добрых адносін з часоў Савецкага Саюза: мы як былі некалі ў адной дзяржаве і мелі добрыя, бліскучыя адносіны, нам удалося іх не проста захаваць, але і прымножыць. І, вядома ж, вы зрабілі для гэтага нямала. Вы сапраўдны сябар нашага народа. Я вельмі спадзяюся, што, дзе б вы ні працавалі пасля гэтага перыяду вашага жыцця, Беларусь застанецца ў вашым сэрцы”, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў азербайджанскаму дыпламату за разуменне няпростых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Прэзідэнт адзначыў, што беларускі бок у сваю чаргу перажываў з-за канфлікту, які абвастрыўся ў мінулым годзе паміж Азербайджанам і Арменіяй.

“У асноўным дзякуючы пазіцыі Азербайджана і вашага Прэзідэнта вам удалося стабілізаваць абстаноўку і прыйсці да мірнага ўрэгулявання тых праблем, якія існавалі. Вядома, шлях да міру толькі пачаўся, — падкрэсліў беларускі лідар. — І армянскі, і азербайджанскі народ заслужылі спакойнае, мірнае жыццё”.

Гаворачы пра развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Азербайджанам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова аказаць тэхнічную і тэхналагічную дапамогу. Ён падзякаваў азербайджанскаму боку за пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. “Вы малайцы, не прагнуліся пад націскам з боку заходніх дзяржаў. Вы трымаеце слова. Як мы дамовіліся, так і дзейнічаеце. Гэта дарагога варта ў сучасным свеце. Вы на нас можаце разлічваць, мы гатовы рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час майго нядаўняга візіту ў Азербайджан”, — заявіў Прэзідэнт.

Пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Лаціф Гандзілаў заявіў, што адносіны Азербайджана і Беларусі маюць трывалую аснову, краіны заўсёды глядзяць толькі наперад і ставяць перад сабой важныя мэты. “Мы за гэтыя гады змаглі дасягнуць усіх пастаўленых задач, — падкрэсліў дыпламат. — У нас няма нявырашаных пытанняў, нявырашаных праблем”.

“Беларусь для нас — брацкая дзяржава. Аўтарытэт гэтай дзяржавы вельмі высокі. Мы заўсёды былі і будзем побач з вамі”, — падагульніў пасол.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!