Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Не раскідвайце маскі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 20.07.2021

Думаю, многія бачылі, і неаднаразова, колькі раскідана антыкавідных масак. І не толькі ў горадзе, але і на алеях  парку, ля сажалкі Дзікая, у іншых месцах. Непрыемна глядзець і думаць, што ў нас нямала неакуратных і бесклапотных людзей. На жаль, не толькі ў нас. Нядаўна па тэлебачанні агучылі жахлівую лічбу: у свеце сабралі 3 мільёны кінутых масак. І такія выпадкі зафіксаваны ў многіх краінах, дзе бяздумна засмечваюць экалогію, а яшчэ не разумеюць, што гэтым прыносяць і шкоду людзям. Ля выкінутых масак кружаць птушкі з надзеяй нешта ў іх клюнуць карыснае, потым тыя ж крылатыя фланіруюць каля чалавека. А гэта ўжо магчымасць пераносу інфекцыі, асабліва для тых, хто любіць карміць птушынае насельніцтва.



Які выхад са становішча? Для гэтага ёсць канкрэтныя парады: выкарыстаныя маскі трэба герметычна закрыць у шчыльны пакет і толькі тады выкідваць у  вядро для смецця. У адваротным выпадку работнікі палігонаў пры сарціроўцы адходаў могуць узяць іх рукамі (хтосьці не надзене пальчаткі), што стварае для іх  санітарную пагрозу. На тым жа палігоне лятаюць чайкі, ёсць грызуны. Таму варта гэта запомніць і мець на ўвазе, каб засцерагчы сябе і іншых ад новай інфекцыі. Ідэальны варыянт — паліць, калі ёсць магчымасць, і выконваць правілы бяспекі.

А яшчэ лічу не лішнім напомніць простыя рэчы, пра якія гаварылі медыкі і іх, магчыма, ведаюць  многія. Шматразовую ахоўную маску пасля карыстання трэба памыць з мылам, высушыць і адпрасаваць. Дарэчы, я так раблю ўжо даўно. Акрамя таго, іх трэба мець некалькі, каб мяняць. І што важна: не захапляцца тымі ахоўнымі сродкамі ад модных дызайнераў, якія рэкламуюць у інтэрнэце. Па словах спецыя-лістаў, маскі з рознакаляровай тканіны не з’яўляюцца медыцынскім сродкам. Дыханне праз шчыльны слой тканіны ўвільгатняе маску і ператварае ў губку, на якую асядае слізь. Рызыка інфіцыравання можа павысіцца, калі не мяняць яе праз 1-2 гадзіны.

Ну і апошняе: маску трэба здымаць, трымаючы  за вушныя петлі, а не за цэнтральную частку. Асцярожнасць асабліва патрэбна ў наш час.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!