Паўночны вецер і да +31°С

Сёння, 16 ліпеня, чакаецца малавоблачнае надвор’е, без ападкаў. Дзённая тэмпература складзе 29…31 градус вышэй за нуль. Ціск — 743 мм рт. сл. Вецер — паўночна-ўсходні — 3 — 5 м/с. Уначы — 21…24 градусы са знакам “+”.

Воблачна з праясненнямі і без дажджу прагназуецца і ў суботу. Слупок тэрмометра пакажа ўдзень каля 29…30 градусаў цяпла. Ціск — 742 мм рт. сл. Паўночны вецер — да 6 м/с. Ноччу — +20…+21°С.

У нядзелю характар надвор’я не зменіцца, паказчыкі тэмпературы і ціску застануцца ў межах папярэдняга дня. Паўночны вецер — 1 — 3 м/с.

У панядзелак спякота спадзе: +26…+27°С — удзень, +16…+18 — ноччу. Ападкаў не прагназуецца. Вецер — пераменных напрамкаў — да 4 м/с. Ціск — 741 мм рт. сл.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.