Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Санкцыі, інцыдэнт з самалётам, адносіны з Захадам і міграцыя

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.07.2021

Прэзідэнт Беларусі

Аляксандр Лукашэнка

даў учора інтэрв’ю тэлеканалу Sky News Arabia.

Інтэрв’ю прадаўжалася амаль гадзіну. Кіраўнік дзяржавы падрабязна адказаў на пытанні журналіста. Яны датычыліся сітуацыі вакол экстраннай пасадкі самалёта Ryanair, погляду Прэзідэнта на тое, ці было гэта правакацыяй, і калі так, то хто за ёй стаіць. У цэнтры ўвагі таксама была тэматыка ўзаемаадносін Беларусі з Захадам і магчымасці дыялогу з ЕС, санкцый і іх уплыву на эканоміку краіны. Адно з пытанняў датычылася тэмы нелегальнай міграцыі праз Беларусь у краіны Еўрасаюза. Акрамя таго, інтэрв’юера цікавіў маючы адбыцца ўдзел Беларусі ў чарговай сесіі Генаральнай асамблеі ААН.



У якасці інтэрв’юера выступіў галоўны рэдактар навін канала Імад аль-Атраш. Ён нарадзіўся ў Ліване, раней працаваў на італь-янскім дзяржаўным тэлебачанні, на каналах Al Jazeera, France 24. Асвятляў баявыя дзеянні ў Іраку, Емене, Ліване і Сірыі, браў інтэрв’ю ў шэрага значных палітычных і рэлігійных дзеячаў, уключаючы Папу Рымскага Францыска, прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі, прэзідэнта Еўракамісіі Рамана Продзі.

Пасля інтэрв’ю з кіраўніком беларускай дзяржавы Імад аль-Атраш расказаў журналістам аб сваіх уражаннях ад размовы. Паводле яго слоў, падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, цікавыя не толькі для аўдыторыі тэлеканала, але і ў цэлым для жыхароў шэрага дзяржаў, дзе вяшчае Sky News Arabia. “Увесь свет і тэлегледачы ў розных краінах цікавяцца тым, што адбываецца ў вашай краіне, паколькі гэта ў міжнародным парадку дня”, — адзначыў ён.

“Усе пытанні, якія я накіраваў беларускаму боку пры падрыхтоўцы да інтэрв’ю, былі захаваны, у тым ліку тыя, якія датычыліся ўнутранай сітуацыі ў Беларусі, за-трымання Рамана Пратасевіча, — усе яны засталіся ў спісе пытанняў для кіраўніка дзяржавы і я атрымаў адказы на іх”, — сказаў журналіст.

Тэлеканал Sky News Arabia — кругласутачны канал навін на арабскай мове, перадачы якога трансліруюцца ў асноўным на Блізкі Усход і на Паўночную Афрыку. Тэлеканал трансліруецца 50 млн дамашніх гаспадарак праз спадарожнікавыя і кабельныя правайдары, праз Інтэрнэт і мабільныя дадаткі. Штаб-кватэра Sky News Arabia размешчана ў свабоднай медыязоне Абу-Дабі.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!