Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Шантаж у міжнародным маштабе

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 08.07.2021

Выкарыстанне санкцый для націску на суверэнную дзяржаву — гэта беззаконнасць і шантаж у міжнародным маштабе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нара-дзе аб процідзеянні санкцыйным мерам.

“Як мы з вамі і дамаўляліся, сёння абмяркуем пытанні рэагавання на абмежавальныя меры калектыўнага Захаду ў адносінах да нашай краіны. Мы павінны выпрацаваць стратэгію, якая дасць магчымасць мінімізаваць іх эфект і прадоўжыць сваё развіццё. Я ўжо гаварыў: ніякіх размоў аб тым, што мы можам недзе недабраць, скараціць тэмпы, той прырост нашай эканомікі, які склаўся за першае паўгоддзе. Аб гэтым размовы быць не можа. Чаго б нам ні каштавала, мы павінны гэта вытрымаць. Ідзе вайна”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэма санкцый прадаўжае заставацца галоўнай інфападставай і для медыйных праектаў, і для прыняцця розных палітычных дэкларацый і прававых актаў. “Хоць да прававой сістэмы гэтыя рашэнні ніякіх адносін не маюць. Па сутнасці, выкарыстанне абмежавальных мер у якасці інструмента націску на суверэнную дзяржаву — гэта беззаконнасць і шантаж у міжнародным маштабе. Шантаж, які, нагадаю, у дакументах ААН і іншых міжнародных арганізацый асуджаецца як недапушчальная мера”, — звярнуў увагу Прэзідэнт.

“Тое, што чарговы пакет санкцый у адносінах да Беларусі быў уведзены ў дзень 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разуменню не можа паддавацца. Але тлумачыцца тым, што “дэмакратычнай” і выступаючай за вяршэнства закону Еўропе напляваць і на народ, які больш за ўсё пацярпеў ад варварскага і бесчалавечнага нашэсця ў свой час еўрапейскага фашызму, і на захаванне хоць нейкіх правіл прыстойнасці. Усё зразумела: яны пачалі новы паход на Усход, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Не трэба шмат доказаў для гэтага. Санкцыі ўведзены не толькі супраць нас, але і яшчэ больш маштабныя, больш адчувальныя санкцыі — супраць Расійскай Федэрацыі”.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гісторыя з пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair толькі фармальная прычына для санкцый. “Толькі лянівы ўжо не робіць такі вывад”, — дадаў Прэзідэнт.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!