Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

Тры стагоддзі рускага раманса і сны аб Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Пост опубликован: 29.07.2021

Нясвіжскі замак з моманту завяршэння сваёй рэканструкцыі амаль адразу стаў улюбёнай канцэртнай пляцоўкай для лепшых артыстаў нашай краіны. У гэтым змаглі яшчэ раз пераканацца аматары вялікага мастацтва, якія пабывалі тут на канцэртах “Тры стагоддзі рускага раманса” і “Сны аб Нясвіжы”, якія не так даўно адбыліся ў Тэатральнай зале замка.

Раманс — гэта асаблівы жанр, які патрабуе не толькі прыгажосці голасу, але і ўмення расказаць, “пражыць” за некалькі хвілін гісторыю кахання, а часам — і цэлага жыцця.



Наталля Акініна (справа)
і Таццяна Старчанка

Гэта мастацтва выдатна прадэманстравала лаўрэат І Прэміі Міжнароднага конкурсу рускага раманса ў Таліне-2019 Наталля Акініна — спявачка мецца-сапрана. Усе адценні пачуццяў, усе найтанчэйшыя рухі душы падуладныя гэтай артыстцы. У дуэце з вядомай беларускай піяністкай Таццянай Старчанка, якая прадставіла праграму і стварыла невымоўна пяшчотную атмасферу канцэрта “Тры стагоддзі рускага раманса”, прагучалі класічныя рамансы ХІХ стагоддзя, гарадскія рамансы пачатку ХХ стагоддзя і сучасныя рамансы, якія захоўваюць гэтую дзіўную і непаўторную традыцыю.

Акрамя цудоўнай музыкі Варламава, Даргамыжскага, Шварца, Тарывердзіева і іншых кампазітараў, слухачы змаглі акунуцца ў не менш цудоўны свет паэзіі Фета, Пушкіна, Цвятаевай, Акуджавы і другіх майстроў слова.

Яўген Віданаў (флейта),
Павел Кухта (гітара)

У праграме “Сны аб Нясвіжы”, створанай спецыяльна для выканання ў Нясвіжскім замку, прынялі ўдзел сапраўдныя зоркі класічнай музыкі Беларусі: Таццяна Старчанка (фартэпіяна, клавесін), Яўген Віданаў (флейта), Павел Кухта (гітара).

На канцэрце прагучала музыка Мацея Радзівіла, якая ў даўнія часы выконвалася ў гэтых сценах, знакамітыя творы Міхала Агінскага і Напалеона Орды, музыка для гітары і клавесіна “Успамін пра Нясвіж”, напісаная вядомым беларускім кампазітарам Галінай Гарэлавай, старадаўняя і сучасная музыка, якая падкрэслівае атмасферу замка. А чароўнае спалучэнне гітары і флейты, флейты і клавесіна разам з празрыстым гучаннем раяля зрабілі гэты канцэрт незабыўным.

Лілія ІВАНЕНКА.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!