1 і 2 ліпеня ў Нясвіжскім раёне адбываюцца візіты да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў. Нашых шаноўных землякоў наведвае кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета ветэранаў, міжраённага ваеннага камісарыята, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыні пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, работнікі культуры.
Плануецца наведаць 19 чалавек, для якіх прадугледжаны памятныя падарункі ад прафсаюзных арганізацый і спонсара — ТАА “Лакавей”.