Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

У перадавіках — моладзь

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Маладога старшага камбайнера  ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Яўгена Пабоку ў панядзелак вечарам віншавалі з намалотам першай тысячы прадстаўнікі Нясвіжскага райвыканкама. А вечарам аўторка да яго наведаліся прадстаўнікі саюза моладзі — першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандр Дзічкоўскі і першы сакратар Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” Ксенія Харашылава. Яны павіншавалі камбайнера з тысячным намалотам, падзякавалі за работу, пажадалі новых поспехаў і ўручылі падарункі і ўзнагароды ад абласнога і раённага аб’яднання БРСМ.



Старшы камбайнер ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Яўген Пабока з гасцямі Ксеніяй Харашылавай і Аляксандрам Дзічкоўскім пасля віншаванняў

—З вялікай радасцю і задавальненнем наведваю Нясвіжскі раён, — адзначыў Аляксандр Дзічкоўскі. Гэта моладзь, нашы людзі, якія здабываюць нам хлеб. І мы павінны да іх ехаць у першую чаргу і дзякаваць за тую нялёгкую работу, якую яны выконваюць штодзённа. Для мяне гэта гонар, паколькі я сам з вёскі. На камбайне папрацаваць мне не давялося па ўзросце, але я працаваў на збожжатаку. Таму сёння вельмі прыемна дзякаваць людзям, у якіх гэта атрымалася. Дзякуючы ім мы маем гатовую смачную прадукцыю.

Наша задача як маладзёжных лідараў — падтрымаць моладзь, і мы будзем ведаць, што разам дасягнулі гэтага выніку, што разам прышлі да гэтай тысячы. І тады ў чалавека будзе стымул імкнуцца да наступнай тысячы і чакаць гасцей. А новыя тысячнікі ў таварыстве сказалі: “Мы вас чакаем заўтра”. Для гэтага варта працаваць і падтрымліваць нашу моладзь, — дадаў Аляксандр Дзічкоўскі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!