Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

Вышыванкі маленькім беларусам ад саюза моладзі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2021

У пятніцу, 2 ліпеня, Нясвіжскі РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» перадаў падарункі пацыенткам радзільнага аддзялення Нясвіжскай ЦРБ.

 

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ксенія Харашылава разам з мамамі, якія нарадзілі напярэдадні Дня Незалежнасці



З пачатку бягучага года тут з,явіліся на свет 170 немаўлят. Лідар маладзёжнай арганізацыі раёна Ксенія Харашылава ўручыла наборы для нованароджаных з нацыянальнымі арнаментамі ўсім жанчынам, якія сталі мамамі напярэдадні Дня Незалежнасці.
— Вышыванка з’яўляецца абярэгам, які звязвае мінулае, сучаснасць і будучыню пакаленняў. Мы хочам пажадаць, каб нашы маленькія раслі здаровымі, моцнымі і шчаслівымі, каб яны выхоўваліся сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, — адзначыла Ксенія Генадзьеўна.
Усяго ў Нясвіжскім радзільным аддзяленні напярэдадні свята з’явіліся на свет 8 дзяцей — 4 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. З іх адно дзіця нарадзілася ў сям’і гараджан, шасцёра — ў сем’ях жыхароў Нясвіжчыны і адно немаўля павялічыць лік жыхароў суседняга, Клецкага, раёна.
Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!