Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Будуюць і добраўпарадкоўваюць: чым зараз жыве ПМК-23

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 5

У свой час ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” уваходзіла ў склад ААТ “Салігорсквадбуд”. Пасля шэрагу рэарганізацый атрымала статус ААТ, застаўшыся ў аб’яднанні “Мінскмеліявадгас”. Сёння працаўнікі ПМК-23 занятыя як будаўніцтвам, так і правядзеннем меліярацыйных работ.

На будаўніцтве малочнатаварнага комплексу на 800 галоў з даільна-малочным блокам у вёсцы Прасці працуюць вопытныя муляры ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” Аляксандр Бондар, Сяргей Набока, Раман Уласюк



Прадпрыемства аказвае таксама паслугі спецтранспарту, рэалізуе пясчана-жвіровую сумесь з двух кар’ераў, а гэта да 10 тысяч тон штомесяц.

Па факце, ПМК-23 на Нясвіж-чыне ў цяперашні час — асноўная дзяржаўная будаўнічая арганізацыя, якая карыстаецца даверам заказчыкаў.

— За шэсць месяцаў гэтага года мы здалі тры дамы ў вёсцы Міцькавічы, што ў ААТ “Лань-Нясвіж”, — распавядае дырэктар ПМК-23 Мікалай Ткачэнка. — Таксама на нашым рахунку — 4-кватэрны дом у ААТ “17 верасня”, у аграгарадку Вялікая Ліпа. Ён вельмі добра ўпісаўся ў мясцовасць і нават упрыгожыў яе.

Па меліярацыі за гэта паўгоддзе мы правялі рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы “Уша” на 80,5 гектара ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, цяпер вядзём  такую ж работу ў ААТ “Юшавічы” на 235,5 гектара. З іх 65 гектараў мы рэканструявалі летась.

Начальнік вытворча-планавага аддзела
Святаслаў Мароз сочыць за асноўнымі паказчыкамі вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства

Ход будаўніцтва малочнатаварнага комплексу на 800 галоў з даільна-малочным блокам у вёсцы Прасці з веданнем справы кантралюе прараб Валерый Базыльчук

Узімку, калі ў будаўнікоў звычайна зацішша, работнікі прадпрыемства чысцілі сажалку ў ААТ “Альба”. Зрабіць гэта было вельмі складана, у глыбокім тарфя-ніку моцна загразалі машыны, але “пээмкоўцы” справіліся з нялёгкай задачай. Зараз тры адзінкі тэхнікі працягваюць працаваць на гэтым жа вадаёме.

— У сувязі з Указам Прэзідэнта №146 меліярацыі стала надавацца больш увагі, ідзе абнаўленне тэхнічнага парку, і гэта не можа не радаваць, — зрабіў акцэнт у нашай гутарцы мой суразмоўца.

Мікалай Пятровіч таксама адзначыў, што ААТ “Нясвіж-скае ПМК-23” актыўна ўдзельнічае ў тэндарах на права весці будаўніцтва розных аб’ектаў і некалькі дзён таму выйграла права на пракладку пазапляцовачных інжынерных сетак да дома, які будуецца ў Нясвіжы па вул. Магілёўскай. Таксама на субпадрадзе з ЖКГ “пээмкоўцы” зараз удзельнічаюць у будаўніцтве аднаго з жылых шматкватэрных дамоў у Снове.

Галоўнае для кіраўніцтва прадпрыемства — забяспечыць работнікаў заказамі ў поўным аб’ёме ў сваім раёне, што не заўсёды бывае проста зрабіць.

Тут асабліва важныя добрая рэпутацыя і гарантыя якаснай працы, што заўсёды вызначала Нясвіжскае ПМК-23.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!