Чакаецца пахаладанне

Сёння, 3 жніўня, сіноптыкі перадаюць у асноўным яснае надвор’е, без ападкаў. +20…+21°С — дзённая тэмпература. Ціск — да 744 мм рт. сл. Вецер — заходні, да 8 м/с, парывы — да 13. Ноччу — +12…+15°С.
У сераду — воблачна, з невялікімі праясненнямі, у другой палове дня магчымы дождж. Раніцай магчымы туман. 21…23 градусы вышэй за нуль — дзённая тэмпература. Вецер — паўднёва-заходні — да 4 м/с. Ціск — 745 мм рт. сл. Уначы — 15…17 градусаў са знакам “+”.
У чацвер, 5 жніўня, чакаецца суцэльна воблачнае надвор’е. Ападкаў не прагназуецца. Тэмпературныя параметры будуць адпавядаць папярэдняму дню. Усходні вецер складзе 4 — 6 м/с. Ціск — 742 мм рт. сл.
“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.