Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Караваі — ад хлебаробаў Нясвіжчыны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.08.2021

Па добрай традыцыі хлебаробы раёна падарылі часцінку дажыначнага свята жыхарам Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН.



Духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю ва ўстановы прывезлі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік і дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Андрэй Петручэня.

У гэты дзень людзі пажылога ўзросту і інваліды не толькі паспрабавалі салодкія прысмакі, але і атрымалі асалоду ад выступленняў артыстаў раёна.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!