Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 4 °C

На Нясвіжчыне віталі маладых педагогаў

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

У панядзелак у Нясвіжскай гімназіі прайшоў Дзень маладога спецыяліста “Прысвячэнне ў прафесію-2021”.

У рамках мерапрыемства маладыя педагогі наведалі выставачную экспазіцыю “Ад задумы да выніку”, на якой былі прадстаўлены асноўныя навуковыя дасягненні педагогаў і навучэнцаў раёна. У гэтым годзе на Нясвіжчыну размеркавалася найбольшая за апошнія гады колькасць спецыялістаў педагагічнай сферы — 75 чалавек. Для таго, каб кожны жадаючы пазнаёміўся з элементамі выставы, экскурс праводзіўся па групах, у якія ўвайшлі прадстаўнікі адной або сумежных спецыяльнасцей.



Большая частка педагагічных работнікаў прыехала ў Нясвіжскі раён з іншых рэгіенаў рэспублікі, таму знаёмства з экспазіцыяй стала для іх прыемнай і карыснай сустрэчай з асаблівасцямі развіцця мясцовай сферы адукацыі.

Пасля гэтага прыйшоў час урачыстай часткі мерапрыемства.

З цёплымі словамі да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Клішэвіч. Алена Уладзіміраўна не толькі распавяла пра асноўныя моманты, якія датычацца працы педагогаў і сістэмы адукацыі раёна, але і адзначыла, што з пытаннямі ўмоў жыцця — у інтэрнаце ці ў здымным жыллі, — маладыя спецыялісты заўсёды могуць звяртацца да яе, бо ўпраўленне непасрэдна зацікаўлена ў тым, каб таленавітыя і працавітыя педагогі заставаліся і далей працаваць тут, славіць сваімі поспехамі Нясвіжскі район.

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Штогод сумесна праводзяцца такія мерапрыемствы, як “Бенефіс маладога спецыяліста”, “Дыялог пакаленняў”. Да педагогаў, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, звярнулася старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец. Людміла Уладзіміраўна распавяла, якую дапамогу могуць яны атрымаць ад прафсаюза.

Прыходзячы на першае працоўнае месца вельмі важна, каб цябе сустрэлі не толькі як калегу, але і як блізкага чалавека, разумеючы, што першы час можа спатрэбіцца парада, дапамога, падтрымка. Усе цяжкасці пераадольваюцца, калі побач знаходзяцца вопытныя настаўнікі. Адным з іх можна лічыць і загадчыка Нясвіжскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяну Вайтовіч. Таццяна Аляксееўна распавяла ўдзельнікам мерапрыемства пра асноўныя накірункі дзейнасці метадычнага кабінета, дапаможнікі для педагогаў і сайты

ўстаноў адукацыі, на якіх можна знайсці карысную інфармацыю як для складання плана заняткаў, так і для асабістага пашырэння ведаў.

Кожны чалавек таленавіты па-свойму, але выявіць гэты талент няпроста. Кім быць? Гэта пытанне рана ці позна паўстае перад кожным. І, калі чалавек знаходзіць свой адказ, ён упэўнена крочыць наперад. Адзін з такіх прыкладаў — настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа Яна Сярпінская,

пераможца раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Педагагічны дэбют-2021”. Яна Віктараўна падзялілася з калегамі простымі, але дзейнымі сакрэтамі майстэрства і пажадала ўсім поспехаў і здзяйснення мар.

З музычным падарункам для маладых спецыялістаў выступіла пераможца раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Педагог-псіхолаг-2020” педагог-псіхолаг Салтанаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада-сярэдняй школы Таццяна Пальчык. Творчыя нумары, якія вельмі спадабаліся ўсім гледачам, падрыхтавалі і навучэнцы гімназіі. Акрамя таго вучні ўручылі кожнаму педагогу, які пачаў свой працоўны шлях у гэтым годзе, памятныя падарункі.

Завяршылася “прысвячэнне ў прафесію” працай у профільных секцыях.

Настаўнік — гэта прызванне, якое патрабуе ад чалавека ўсіх яго сіл і здольнасцей. Служэнне, якое не ведае канікул і перапынкаў. Гэта прафесія, якая патрабуе каласальнай працы, вялізнага цярпення і любові да дзяцей. Таму людзі, якія выбралі педагогіку справай свайго жыцця, заслугоўваюць пашаны і падтрымкі. Спадзяемся, што з цягам часу іх імёны будуць з павагай і падзякай называць многія пакаленні вучняў.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!