На выхадных — да 26 градусаў цяпла

У пятніцу сіноптыкі перадаюць воблачнае надвор’е і дождж на працягу дня. Вецер — паўднёва-ўсходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 15. Ціск — 735 мм рт. сл. Удзень — 18…20 градусаў вышэй за нуль. Ноччу — 16…17 градусаў са знакам “+”.

У суботу, 7 жніўня, будзе воблачна, але без дажджу. +20…+21 °С — дзённая тэмпература. Паўднёва-ўсходні вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Ціск — да         742 мм рт. сл.

Нядзеля прагназуецца воблачнай з праясненнямі, без ападкаў. Ціск — 744 мм рт. сл. Вецер — паўднёвы, да 6 м/с. Удзень — +23…+26 °С, уначы — +17…+19 °С.

У панядзелак характар надвор’я не зменіцца — без даж-джу і воблачна з праясненнямі. Тэмпературныя паказчыкі застануцца нязменнымі. Паўднёва-ўсходні вецер — да 3 м/с. Ціск — 745 мм рт. сл.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.